Раённы этап спаборніцтваў па біятлоне “Снежны снайпер” прайшоў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаве стартаваў раённы этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба — адзін з самых маштабных і паспяховых праектаў клуба.

З моманту свайго нараджэння ў 2007 годзе спаборніцтвы занялі лідзіруючую пазіцыю па масавасці ўдзелу сярод падобных турніраў.

Юныя спартсмены спаборнічаюць у трох узроставых групах: малодшай (11-12 гадоў), сярэдняй (13-14 гадоў) і старэй (15-16 гадоў). Спачатку яны выходзяць на старты ў рамках школьных, раённых і абласных этапаў «Снежнага снайпера», затым самыя трапныя і самыя хуткія змагаюцца за ўзнагароды ў рэспубліканскім фінале.

Раённы этап рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства па біятлоне прайшоў на стадыёне «КОЛАС» У горадзе Дзятлава. У сувязі з пагоднымі ўмовамі бег на лыжах быў заменены на кросавы.

На старт асабіста-камандных спаборніцтваў выйшлі ўдзельнікі з 14 раённых установаў адукацыі. Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых групах. За кожны дапушчаны промах пры стральбе неабходна было пераадолець дадатковыя 30 метраў.

Спартыўна-масавае мерапрыемства дапамагае выявіць лепшых спартсменаў, якія ўвойдуць у склад зборнай раёна і прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе аднаіменных спаборніцтваў.

Фінальны этап рэспубліканскіх сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба» адбудзецца ў перыяд з 9 па 15 сакавіка 2020 года.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

4 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

4 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

5 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

6 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

6 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

6 часов ago