Categories: Грамадства

Раённы бацькоўскі сход  прайшоў у Дзятлаве

Бацькоўскі сход “Сям’я і школа: позірк у адным кірунку”, арганізаваны аддзелам адукацыі райвыканкама, адбыўся ў анлайн-рэжыме ў фармаце відэаканферэнцыі.

На яго былі запрошаны прадстаўнікі ўлады, зацікаўленых службаў, бацькі навучэнцаў, кіраўнікі ўстановаў адукацыі, педагогі.

Дыстанцыйная форма работы садзейнічала прыцягненню больш шырокага кола бацькоў для абмеркавання актуальных пытанняў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу.

Пра асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2025/2026 навучальным годзе, прафілактыку правапарушэнняў, дысцыплінарную адказнасць навучэнцаў, правы дзіцяці і абавязкі бацькоў расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. Яна актуалізавала праблему ўзаемадзеяння бацькоў і педагагічных работнікаў у пытаннях бяспечнасці дзяцей. Што тычыцца праваадносінаў паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу, то бацькі маюць права абараняць правы дзіцяці на аснове закона, атрымліваць інфармацыю аб адукацыйным працэсе, усіх відах аглядаў, якія праводзяцца ў адносінах да дзіцяці.

Тэму прафарыентацыі і паступлення навучэнцаў на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ўзняў першы намеснік старшыні райвыканкама  – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання  Віталій Шулейка. Ён расказаў бацькам пра льготы паступлення, якія перавагі маюць выпускнікі пасля заканчэння вучобы і пры арганізацыі работы ў якасці маладых спецыялістаў на месцы працы.

Намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч прадоўжыў тэму прававой адказнасці законных прадстаўнікоў непаўналетніх за іх выхаванне. Ен заклікаў дарослых не дапускаць бескантрольных прагулак дзяцей у позні час, паколькі яны могуць здзейсніць супрацьпраўныя ўчынкі ці стаць іх ахвярамі.

Як ажыццяўляецца прафілактыка сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан. Адзначыла, што на Дзятлаўшчыне ў 29 сем’ях гадуецца 59 дзяцей у сацыяльна ненадзейным становішчы, кожны год павялічваецца колькасць дзяцей-сірот. Таму стаіць задача – выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы, каб захаваць сям’ю.

Што такое экстрэмізм, з якімі яшчэ сеткавымі пагрозамі могуць сутыкнуцца дзеці ў Інтэрнэце, а таксама што варта ведаць бацькам аб прафілактыцы   ўцягнення непаўналетніх у групы экстрэмісцкай накіраванасці, расказаў часова выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Дзяніс Жыбарт.

Тэму прафілактыкі крызісных станаў у дзяцей, матываў суіцыдальных паводзінаў у падлеткаў раскрыла дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына Ляўкевіч. Яна расказала, што дарослых павінны насцярожыць замкнёнасць дзіцяці, дэпрэсіўнасць, частыя істэрыкі, цяжкасці ў стасунках, адчужэнне, праявы жорсткасці да слабейшых, зніжэнне паспяховасці ў школе, адсутнасць планаў на жыццё.

Доктар-псіхатэрапеўт Віктар Лазоўскі заклікаў бацькоў у выпадках узнікнення праблем у сям’і абавязкова звяртацца да спецыялістаў і не ігнараваць праблему.

Пра актуальныя пытанні медыцынскага абслугоўвання  дзіцячага насельніцтва расказала раённы педыятр Таццяна Чыгір. Яна адзначыла, што на бацькоў кладзецца вялікая адказнасць за выкананне медыцынскіх рэкамендацый, правядзенне своечасовай вакцынацыі непаўналетніх адпаведна з узростам.

Вынікі бацькоўскага сходу падвяла Марына Лашкоўская. Яшчэ раз нагадала, што бяспека дзяцей – гэта найперш адказнасць бацькоў, што мерапрыемствы аказваюцца дзейснымі толькі ў тым выпадку, калі бацькі самі зацікаўлены ў дасягненні пастаўленых мэтаў, а педагагічная дапамога запатрабавана, калі яна не навязана.

Алена ГАРАНОВІЧ,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В центре внимания — каждый дом: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

Предупреждение пожаров — одна из главных задач дятловских спасателей, и ее решение начинается с профилактических…

3 часа ago

Сёння па цаглінцы будуецца заўтрашняе вялікае малако

Малако ў Беларусі называюць “белым золатам”, а малочную прадукцыю пад беларускімі брэндамі любяць і цэняць…

4 часа ago

Корректировки не будет

Дворецкий сельский исполнительный комитет информирует, что в районной газете «Перамога» от 8 июля 2026 года…

4 часа ago

На контроле – дисциплина цен

Дисциплина цен находится под постоянным пристальным контролем со стороны государства. Комитетом государственного контроля Гродненской области…

4 часа ago

Зарплата «через конверт»: стоит задуматься

В средствах массовой информации по прежнему актуальна тема зарплаты в конвертах. Комитет госконтроля Гродненской области…

4 часа ago

Дятловский лесхоз помогает ликвидировать последствия урагана

Для оперативного устранения последствий ураганных ветров, прошедших на территории Островецкого опытного лесхоза, дополнительно переброшены силы…

4 часа ago