31 ліпеня ў Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў бяспекі жыццядзейнасці. Радыё “Дзятлава” у намінацыі “Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва” заняло другое месца.

-dsc06677_133362_800x600_mc
Як адзначыла рэдактар радыё Ірына Галомзік, дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву з інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Беленкам, у эфіры раённага радыё за год выйшла каля сотні матэрыялаў па тэме бяспекі жыццядзейнасці, шматлікія сумесныя праекты, рэпартажы і інтэрв’ю адпаведнай тэматыкі. Менавіта плённая творчая работа дазволіла радыё “Дзятлава” другі год запар стаць прызёрам рэспубліканскага конкурсу.
Віншуем з узнагародай!
Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации