Работнікі газавай службы прымалі віншаванні

4 верасня сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.

З надыходзячай адметнай датай калектыў Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

– Напярэдадні прафесійнага свята вельмі прыемна чарговы раз наведаць ваш працавіты, самадастатковы, дружны калектыў пад кіраўніцтвам дэпутата раённага Савета дэпутатаў Юрыя Ганчара, які прымае актыўны ўдзел у жыцці раёна, – адзначыў ён. – Шчыра жадаю вам працоўных поспехаў, сямейнага дабрабыту, здароўя вашым родным і блізкім і міру на зямлі.

Аляксандр Станіслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў начальніку Дзятлаўскага РГЗ Юрыю Ганчару. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў адзначаны слесар па абслугоўванні і рамонце газакарыстальнага абсталявання Сяргей Белаус; Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама – вядучы бухгалтар Ала Дайліда; Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – слесар па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў Казімір Кіслы; кантралёр Наталля Сцяпура; слесар па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў Юрый Ладыш.

Начальнік раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар перадаў калегам віншаванні ад кіраўніцтва УП “Гроднааблгаз”, агучаныя на абласной святочнай канферэнцыі, падзякаваў за працу і ўручыў профільныя ўзнагароды калегам.

Ганаровай граматай УП “Гроднааблгаз” узнагароджаны вядучы інжынер вытворчага аддзела Уладзімір Данільчык, слесар па абслугоўванні і рамонце газакарыстальнага абсталявання Андрэй Абражэй; Ганаровай граматай ВУ “Слонімгаз” ­– майстар аварыйна-дыспетчарскай службы Яўген Дораш, рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў Мікалай Ціхан; Ганаровай граматай прафсаюзнага камітэта ВУ “Слонімгаз” – кантралёр Лілія Кароль, прыбіральшчык памяшканняў Ірына Аўчыннікава.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

10 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

13 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

17 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

18 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago