Работа станоўчая, планаў шмат

Справаздачна-выбарны сход Дзятлаўскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі прайшоў у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама.

– Цяпер Камуністычная партыя Беларусі ўсё больш заваёўвае аўтарытэт і падтрымку народа нашай краіны, – адзначыў у сваім дакладзе аб дзейнасці і выніках работы раённай арганізацыі з кастрычніка 2024 года па верасень 2025-га яе старшыня Дзмітрый Малочка. – На ўліку ў нашай пярвічцы знаходзяцца 37 членаў партыі. За гэты перыяд была праведзена вялікая работа камуністаў па падрыхтоўцы і ўдзеле ў электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта, актыўна ўдзельнічалі ў раённых святочных мерапрыемствах, па добраўпарадкаванні помнікаў.

Партыя для нас – гэта не проста арганізацыя, гэта дом, дзе атрымліваеш выхаванне ў духу патрыятызму, грамадзянскасці, гэта месца, дзе развіваюцца такія маральныя якасці, як сумленнасць, адказнасць, павага да старэйшага пакалення і працы. А падтрымка нашай партыі Прэзідэнтам усяляе ў нас веру і надзею на тое, што ідэі сацыялізму будуць працягваць рэалізоўвацца ў нашай краіне.

Са справаздачай аб рабоце рэвізійнай камісіі выступіў яе старшыня Ігар Сільчук. Аб дзейнасці пярвічкі, далейшых планах расказалі яе члены Аляксей Якаўчык, Уладзімір Грышук.

Работу раённай арганізацыі КПБ за справаздачны перыяд прызналі здавальняючай. Старшынёй на новы перыяд аднагалосна быў зноў абраны Дзмітрый Малочка.

– Віншую Дзмітрыя Аляксандравіча з выбраннем на пасаду старшыні. Хачу станоўча адзначыць яго работу і партыі ў цэлым. Сёння вельмі актуальнае партыйнае будаўніцтва ў нашай краіне. Цяпер у Беларусі зарэгістраваны чатыры партыі, і другая па колькасці – Камуністычная. Таму шмат работы наперадзе, поспехаў вам, каб партыя толькі павялічвалася, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка.

У час сходу партыйны білет атрымаў новы член КПБ Ігар Данільчык, дырэктар Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Прыемным момантам сустрэчы стала ўручэнне ўзнагарод актыўным членам раённай партыйнай арганізацыі. Юбілейны медаль “80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў” атрымаў Віктар Грыцук, Ганаровыя граматы – Святлана Юрчык, Леанід Муха, Арсеній Рак.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

38 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

47 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

58 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago