Categories: Улада

Работа са зваротамі грамадзян павінна ахопліваць усю вертыкаль улады — Шлык

Работа са зваротамі грамадзян павінна ахопліваць усю вертыкаль улады. Такое меркаванне 21 лістапада выказаў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Рыгор Шлык.
«Апошнім часам кіраўнік дзяржавы неаднаразова падкрэсліваў, што ў рабоце са зваротамі грамадзян неабходна, па-першае, умець слухаць людзей і, самае галоўнае, чуць людзей. Работа са зваротамі грамадзян павінна ахопліваць не толькі тое структурнае падраздзяленне, якое ёю займаецца. Сёння гэта задача для дзяржаўных органаў усёй вертыкалі ўлады. У яе рашэннях неабходна задзейнічаць, на наш погляд, усе магчымыя механізмы, каб звесці на нішто любыя выпадкі фармалізму і бюракратызму», — сказаў Рыгор Шлык.
Начальнік галоўнага ўпраўлення лічыць, што ў рабоце са зваротамі грамадзян павінны актыўней сябе праяўляць дэпутаты. «У гэтай рабоце больш актыўную дзейнасць неабходна разгарнуць народным выбраннікам. Таму мы прыйшлі да іх, каб абмеркаваць сённяшнюю сітуацыю, праблемы, намеціць планы на будучае», — адзначыў ён.
Сёння Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі праводзіць круглы стол на тэму «Вывучэнне практыкі прымянення заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Канстытуцыйнага суда, кафедры псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. Сярод пытанняў, што абмяркоўваюцца, — парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, асаблівасці парадку разгляду ініцыятыўных зваротаў упаўнаважаным органам у мэтах унясення прапаноў у Канстытуцыйны суд Беларусі, а таксама асновы эфектыўнага ўзаемадзеяння — як дабіцца ўзаемаразумення з рознымі катэгорыямі грамадзян.
administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

7 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

7 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

9 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

9 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

10 часов ago