Для выканання даручэння кіраўніка дзяржавы і ўказанняў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь пракуратурай Дзятлаўскага раёна штомесяц з выездам у сельгасарганізацыі правяраецца выкананне заканадаўства, якое рэгулюе пытанні ўтрымання і захаванасці сельскагаспадарчых жывёл на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу.

Са станоўчага варта адзначыць, што скаардынаваная работа праваахоўнага блока раёна і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама дазволіла выкараніць факты выпіскі (“продажу”) загінулых жывёл на работнікаў малочнатаварных фермаў у лік іх заработнай платы, рэалізацыю буйной рагатай жывёлы індывідуальным прадпрымальнікам.

За 2024 год па фактах праверак выканання патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці жывёлы пракуратурай раёна ўнесена чатыры прадстаўленні аб ухіленні парушэнняў у гэтай сферы. Па выніках іх разгляду да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 14 службовых асоб.

Акрамя таго, пры наведванні жывёламагільніка за парушэнні ветэрынарна-санітарных правілаў на аднаго з брыгадзіраў вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі была распачата справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, па выніках якой парушальнік вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання.

У маі 2024 года была ўзбуджана крымінальная справа. Так, працуючы брыгадзірам у жывёлагадоўлі на адной з фермаў раёна, жанчына з карыслівай мэтай, каб пазбегнуць матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці за выяўленую ёю самастойна ў лютым 2023 года нястачу адной цялушкі вагой 593 кілаграмы, унесла загадзя лжывыя звесткі ў справаздачу аб руху жывёлы.

Крымінальная справа на гэту жанчыну-брыгадзіра была спынена з вызваленнем яе ад крымінальнай адказнасці з выкарыстаннем мераў адміністрацыйнага спагнання.

Акрамя таго, пракуратурай раёна прааналізаваны звесткі за 2024 год аб кампенсацыі ўрону ад падзяжу буйной рагатай жывёлы за кошт вінаватых асоб сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.

Усе разгледжаныя факты сведчаць аб тым, што кіраўнікамі суб’ектаў гаспадарання і службовымі асобамі неабходныя меры, скіраваныя на выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6 “Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны” ў частцы захаванасці статка прымаюцца недастаткова, работа па павелічэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл, утрыманні ў належным стане жывёлагадоўчых будынкаў і збудаванняў патрабуе ўдасканалення.

Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

4 часа ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

6 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

8 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

8 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

8 часов ago