1 жніўня стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя “У школу з “Добрым Сэрцам”, якая прадоўжыцца да 10 верасня.

З гэтай нагоды актывісты раённай арганізацыі “БРСМ” і “БРПА” са сваімі лідарамі Кацярынай Хілімончык і Ірынай Мішчанка прайшлі па магазінах райцэнтра, пакідаючы ў аддзелах, дзе наладжаны гандаль канцылярскімі прыладамі, скрыні для іх збору.

– Кожны жадаючы  можа пакінуць тут школьныя тавары, якія мы пасля перададзім тым дзецям, якія гадуюцца ў маламаёмных, шматдзетных, няпоўных сем’ях або трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы да школы, а таксама знаходзяцца ў дзіцячых інтэрнатных установах, – расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Многія пакупнікі ўжо зрабілі свой уклад у добрую справу ў форме падараваных сшыткаў, алоўкаў, фарбаў і іншага.

Аказаць дапамогу да новага навучальнага года дзецям раёна, якія маюць у гэтым патрэбу, можна, паклаўшы тавары ў скрыню “У школу з “Добрым Сэрцам”. Усё сабранае будзе перададзена адрасатам і зробіць іх школьнае жыццё больш яркім, цікавым, прыемным. Далучайцеся!

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации