Пытанне – адказ. Ці бяспечна купляць у суседкі сала?

Прамую лінію па тэме “Выкананне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання. Здаровае харчаванне – выбар сучаснага спажыўца” правяла галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак.

Пытанне: як зразумець, ці бяспечна замарожваць прадукт другі раз?

Адказ: гэта рэальная небяспека. Пры першаснай замарозцы вада ператвараецца ў вострыя крышталі лёду, якія “разрываюць” клеткі прадукта. Пры размарозцы выцякае сок – ідэальнае асяроддзе для бактэрый. Калі замарозіць такі прадукт зноў, бактэрыі не загінуць, а прадоўжаць размнажацца (аж да сальманелы). Ужыванне двойчы размарожанага мяса ці рыбы – частая прычына харчовых атручванняў.

Пытанне: ці павінен прадавец пры рэалізацыі неўпакаванай харчовай прадукцыі надзяваць пальчаткі і мяняць іх пасля кожнага пакупніка?

Адказ: прадукты без упакоўкі (сыр, каўбаса, кандытарскія вырабы) неабходна адпускаць з выкарыстаннем аднаразовых пальчатак. Змяняць іх прадавец абавязаны пры кожным забруджванні, а таксама пасля перапынку ў працы ці кантакту з грашыма.

Пытанне: я алергік. Ці абавязаны вытворца ўказваць на этыкетцы “Сляды арэхаў / глютэну”, нават калі іх спецыяльна не дадавалі?

Адказ: фраза “можа ўтрымліваць сляды…” – гэта папярэджанне вытворцы аб магчымым крыжаваным забруджванні на лініі. Калі яна не напісана, а вы знайшлі алерген – гэта парушэнне. Алергікам варта выбіраць прадукцыю са спецыяльнай маркіроўкай “Без глютэну” (перакрэслены колас), якая пацверджана лабараторна.

Пытанне: суседка засаліла сала і прадае яго, прапануе набыць. Ці варта?

Адказ: катэгарычна не рэкамендуем. Дамашняе сала не праходзіла ветэрынарна-санітарную экспертызу, не захоўвалася пры правільнай тэмпературы, у суседкі няма ні медкніжкі, ні ўмоў для вытворчасці. Калі вы купіце і атруціцеся – не зможаце даказаць факт пакупкі (няма чэка).

Пытанне: колькі гадоў можна захоўваць дамашнія нарыхтоўкі (закаткі)?

Адказ: максімальны тэрмін прыдатнасці для герметычна закатаных пладовых і агароднінных кансерваў – не больш за тры гады. Для нарыхтовак без закаткі – не больш за 1 год. Таксама не больш за год трэба захоўваць закатаныя вішні, слівы, алычу, абрыкосы, персікі, калі з пладоў не была вынята костачка. Кансерваваныя памідоры і агуркі можна захоўваць у прахалодным (каля 3-5 °С) цёмным месцы два гады.

Пытанне: кожны год збіраем грыбы ў лесе. Дзе і як можна бясплатна праверыць іх на радыяцыю?

Адказ: рэкамендуем праводзіць даследаванне дароў лесу на ўтрыманне радыенуклідаў у лабараторным аддзеле Слонімскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі або лабараторных аддзелах іншых установаў дзяржаўнага санітарнага нагляду. Тут прадукты бясплатна правераць на ўтрыманне радыенуклідаў (цэзія-137 і стронцыя-90).

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

3 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

3 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

4 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

5 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

5 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago