Псіхалагічна бяспечнае асяроддзе для школьнікаў

У Хвінявіцкай сярэдняй школе для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце прайшоў раённы семінар на актуальную тэму: “Асаблівасці ўзаемадзеяння сацыяльна-педагагічнага цэнтра і ўстановаў адукацыі па стварэнні псіхалагічна бяспечнага асяроддзя”.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Гарановіч акцэнтавала ўвагу на важнасці псіхалагічнай бяспекі і культуры адукацыйнага асяроддзя, неабходнасці правядзення мерапрыемстваў, скіраваных на ліквідацыю псіхалагічнага гвалту, фарміравання сацыяльна-псіхалагічнай кампетэнтнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Намеснікі кіраўнікоў Хвінявіцкай сярэдняй школы Таццяна Санцэвіч і сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына Ляўкевіч падзяліліся вопытам ўзаемадзеяння спецыялістаў сваіх установаў па сацыяльна-педагагічнай падтрымцы і аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім.

Сацыяльны педагог СПЦ горада Дзятлава Марына Сербін для павышэння прафесійнага ўзроўню педагогаў арганізавала метадычную экспрэс-коўчынг-сесію  “Прафілактыка дэвіянтных паводзінаў дзяцей: ведаю, умею, дзялюся вопытам”, расставіла акцэнты ў арганізацыі прафілактычнай работы з непаўналетнімі.

Праграму семінара прадоўжыла работа дыялогавай пляцоўкі “Віртуальнасць і рэальнасць: як не стаць ахвярай маніпулятараў”, актыўнымі ўдзельнікамі якой былі навучэнцы школы, а ў якасці эксперта выступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч.

Педагог-псіхолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна Шундрык правяла трэнінг “Мы ўмеем размаўляць” па развіцці камунікатыўных здольнасцяў падлеткаў, якія вучыліся выказваць свае думкі і пачуцці ў калектыве.

Напрыканцы сустрэчы з удзельнікамі семінара праведзена тэставанне, па выніках якога выпрацаваны метадычныя рэкамендацыі для ўдасканалення работы па арганізацыі бяспечнага асяроддзя для школьнікаў.

Вольга ЛАМАКА,
загадчыца аддзела СПЦ горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

51 минута ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

53 минуты ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago