Прышчэпка ад COVID-19: тлумачыць спецыяліст

Усе мы разумеем, што на сёння прышчэпка ад каранавірусу – адзіны дзейсны сродак папярэдзіць хваробу або не дапусціць яе паўтарэння.

Аднак застаюцца развагі і сумненні на гэты конт. На актуальныя пытанні нашых чытачоў па вакцынацыі ад каранавірусу адказала доктар-тэрапеўт, выконваючая абавязкі намесніка галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Таццяна Свіб.

– Ці трэба прышчапляцца тым, хто перахварэў на COVID-19?

– Кожны, хто перахварэў каранавіруснай інфекцыяй, можа заразіцца паўторна. Таму ў любым выпадку трэба прышчапляцца. Другое пытанне, калі гэта можна ажыццявіць. Прышчэпку трэба рабіць не менш чым праз 90 дзён пасля апошняга эпізоду захворвання. Даследаванні паказваюць, што колькасць і ахоўнасць антыцелаў змяншаецца праз 3-4 месяцы пасля хваробы, а гэта значыць, што праз 90 дзён можна падтрымаць імунную сістэму самім і вакцынавацца.

– Ці можа быць, што чалавек нават пры жаданні не зможа прышчапіцца?

– Ёсць пэўныя супрацьпаказанні да вакцынацыі: гіперадчувальнасць да якога-небудзь з кампанентаў вакцыны; цяжкія алергічныя рэакцыі ў анамнезе; вострыя інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні; абвастрэнне хранічных захворванняў (вакцынацыю праводзяць праз 2-4 тыдні пасля выздараўлення або рэмісіі); цяжарнасць і перыяд груднога кармлення; узрост да 18 гадоў.

– Назавіце пабочныя эфекты ў вакцыны «Спадарожнік V», якую прымяняюць у Беларусі.

– Любая вакцына можа даць ускладненне або непажаданыя рэакцыі: дрыжыкі, павышэнне тэмпературы цела, боль у суставах, боль у мышцах, павышаную стамляльнасць, агульнае недамаганне, галаўны боль, боль у месцы ін’екцыі.

Радзей адзначаюцца млоснасць, зніжэнне апетыту, часам – павелічэнне лімфавузлоў. Магчыма развіццё алергічных рэакцый. Аднак у здаровага чалавека ўсе рэакцыі павінны працякаць у межах нормы.

– Дайце рэкамендацыі тым, хто атрымаў прышчэпку.

– На працягу трох дзён пасля вакцынацыі рэкамендуецца не мачыць месца ін’екцыі, не наведваць саўну, лазню, не прымаць алкаголь, пазбягаць празмерных фізічных нагрузак. Пры пачырваненні, ацёчнасці, болі ў месцы вакцынацыі варта прыняць абязбольвальныя сродкі. Пры павышэнні тэмпературы цела – нестэроідныя супрацьзапаленчыя сродкі. Вельмі важна пасля вакцынацыі 30 хвілін пабыць ва ўстанове аховы здароўя, каб пасачыць за сваім станам.

– Куды звяртацца жадаючым прышчапіцца?

– Плануецца, што ўсіх жадаючых пачнуць прышчапляць у красавіку-маі. Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца ўжо збірае дадзеныя аб жадаючых прышчапіцца. Каб патрапіць у спісы, трэба звярнуцца да свайго ўчастковага тэрапеўта або ў рэгістратуру райпаліклінікі.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

14 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

15 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

18 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

18 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

18 часов ago