Прыкметы на Вербную нядзелю

Пастукаеш па целе галінкай вярбы — будзем здаровы цэлы год.

Спачатку галінку вярбы асвячаюць у гэты дзень у царкве, а пасля ёй пастукваюць па целе і прыгаворваюць: “Будзь такім жа моцным, як вярба, такім жа здаровым, як яе карані, і такім жа багатым, як зямля”. Такая перавага аддаецца менавіта вярбе таму, што гэта, мабыць, самае жывучае дрэва, якое толькі ёсць у прыродзе.

На Вербную нядзелю падумай аб любімым чалавеку, ён і прыйдзе. Забабоны? Найхутчэй. Раней маладая дзяўчына, калі ёй падабаўся які-небудзь хлопец, а ён на яе не звяртаў ніякай увагі, чакала менавіта гэтага дня. З самай раніцы яна пачынала думаць пра таго, хто дарагі яе сэрцу. Яе думкі нейкім незразумелым чынам перадаваліся гэтаму хлопцу. А ўвечары ён прыходзіў да яе, каб паклікаць пагуляць.

Пасадзі пакаёвую расліну на Вербную нядзелю – будзеш багатым. Раней лічылася, што калі ў гэты дзень пасадзіць пакаёвую кветку, то яна прыцягне ў ваша жыццё грошы. Але гэта прыкмета мае некалькі асаблівасцяў. Па-першае, калі кветка на працягу месяца звяне, то вы пражывяце ўсё сваё жыццё ў беднасці. А па-другое, саджаць трэба толькі расліны з вялікімі і мясістымі лістамі. Дарэчы кажучы, адно з такіх раслін цяпер называюць грашовым дрэвам.

Ганна ІВАНОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

23 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

23 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

24 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago