Прыгожыя вобразы нараджаюць прыгожыя думкі, а прыгожыя думкі вядуць да прыгожых дзеянняў. 

Так пісаў старажытнагрэчаскі філосаф Платон, які нарадзіўся ў сям’і, што мела арыстакратычнае паходжанне. Нават калі прыгажосць не адзіны сродак выратавання свету, то, па меншай меры, яна вельмі спрыяе падтрыманню жыццёвага патэнцыялу.

Свае ўяўленні пра яе існуюць у кожнага чалавека, але розная гістарычная эпоха нараджала сваё ўяўленне аб прыгажосці, якое складвалася ў адпаведнасці з тымі ці іншымі кліматычнымі ўмовамі, палітычнымі, эканамічнымі і іншымі асаблівасцямі грамадскага жыцця, у адпаведнасці з якімі ў калектыўнай свядомасці ўзнікаюць стэрэатыпныя ўяўленні аб этыцы і эстэтыцы, маралі і духоўным жыцці.

Па гэтай прычыне, як бы гэта не здавалася дзіўным, прыгажосць з’яўляецца не толькі эстэтычнай, але шмат у чым і сацыяльнай катэгорыяй.

Пагадзіцеся, ні ў кога не выклікаюць захаплення “карцінкі з жыцця”, на якіх цяжарная жанчына курыць цыгарэту, або п’яны бацька забірае дзіця з дзіцячага садка, або група падлеткаў у модных прыкідах на лаўцы ў добраўпарадкаваным парку весела пстрыкаюць семкі пад гукі навамоднай музыкі. Цяжка сабе ўявіць, што такія “пейзажы” маглі б натхніць пісьменнікаў ці мастакоў на стварэнне шэдэўраў мастацтва, хутчэй — на стварэнне карыкатур, падобныя на тыя, што некалі друкаваліся ў часопісе “Вожык”.

Але прыгажосць жыцця можа быць рознай. Для адных яна на вокладках глянцавых часопісаў у модных трэндах года, у камфорце, у прыгожых катэджах, машынах, дачах, для кагосьці — у падарожжах …

Прыгожым можа быць усё: прырода, музыка, мастацтва, пабудовы, адзенне, вуліцы, паркі, скверы і… Чалавек! Але далёка не ўсе валодаюць мастацтвам стварэння “прыгажосці”. Толькі нямногія здольныя, перадаючы свае думкі і настрой, зацікавіць і ўзнесці ўвысь масы людзей.

Ёсць у мяне адна вельмі добрая знаёмая. Ведаю яе даўно. І не адразу ў нас склаліся добрыя сяброўскія адносіны, напэўна, розніца ва ўзросце, а яна амаль падыходзіць мне ў маці, перашкаджала мне ўбачыць усю прыгажосць яе ўнутранага духоўнага свету. Але чым больш мы размаўлялі, чым больш у нас знаходзілася агульных тэм для размовы, тым больш гэты чалавек станавіўся мне зразумелым.

Слухаючы яе мудрыя думкі, выказаныя ўслых, я заўсёды знаходзіла патрэбны мне адказ на свае пытанні, якія мяне хвалявалі ў той ці іншай жыццёвай сітуацыі. І мілы і прыгожы гэты чалавек для мяне сваім розумам, сваімі ўчынкамі і думкамі, таму што пасля такіх сустрэч хацелася ісці і проста жыць, рабіць што-небудзь добрае, а не хавацца на бязлюдным востраве… І не мадэль яна з глянцавага часопіса, і не ездзіць на прыгожым аўтамабілі, і не носіць адзенне ад куцюр’е, а якая прыгожая!

А памятаеце казку “Прыгажуня і пачвара”? Не думайце, што казкі напісаны толькі для дзяцей, часам і дарослым там ёсць чаму павучыцца. Прыгажосць унутранага свету персанажа, прыгажосць яго душы былі настолькі моцныя, што развеялі чары вядзьмарства і сталі выратаваннем для чалавека. Гэта прыгажосць духоўная, глыбінная, якая закранае струны душы чалавечай. І як тут паспрачаешся з тым, што прыгажосць выратуе свет ?!

Адно можна сказаць дакладна: прыгажосць — гэта нешта такое, што выклікае радасць, цёплыя ўспаміны, узносіць душу да нябёсаў, аддаляе нас ад гэтага жорсткага матэрыялістычнага свету.

Слухайце добрую музыку, атрымлівайце асалоду ад літаратуры і паэзіі, прагляду карцін мастакоў, любуйцеся прыгажосцю прыроды, думайце і жывіце прыгожа. І няхай гэта “прыгожа” будзе ў вачах вашых родных і блізкіх, якія ўсміхаюцца, у чысціні і шчырасці адносін, любові да ўсяго, што вам дорага.

Наталля КАЛОДКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

4 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

4 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

4 часа ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

5 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

6 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

6 часов ago