Павіншаваць жыхароў і гасцей вёскі Зарой, а іх з нагоды важнай даты сабралася нямала, прыехаў калектыў работнікаў Наваельнянскага дома культуры.

Напачатку мерапрыемства ўсіх прысутных павітала вядучая святочнай праграмы Наталля Нагорная, якая адзначыла важнасць вялікага і значнага для беларускага народа свята – Дня Незалежнасці, павіншавала жыхароў вёскі і гасцей са святам вызвалення Зарою ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пажадала ўсім моцнага здароўя, вясёлага настрою і ўсмешак.

Са словамі віншаванняў звярнуўся да аднавяскоўцаў стараста вёскі Станіслаў Сас, галоўны арганізатар свята. Ён пажадаў усім міра, шчасця, дабрыні і здароўя, прапанаваў часцей збірацца па святочных нагодах, а беларускім вёскам – пашырацца і расці. Таксама Станіслаў Паўлавіч падзякаваў артыстам за іх падтрымку ў правядзенні святочнай праграмы, за цудоўны настрой, за талент.

 

Да гасцей і жыхароў вёскі звярнулася старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна адзначыла, што ўжо больш за 70 гадоў прайшло з той пары, як беларусы жывуць у міры. Свята Дня Незалежнасці Беларусь святкуе як трыумф і веліч тых герояў, што аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Праходзяць часы, змяняюцца пакаленні, але ж памяць аб вялікім подзвігу застаецца ў сэрцах нашчадкаў на многія гады. Дзякуючы гэтаму святому подзвігу, сучаснасць ганарыцца і радуецца поспехам вучоных, медыкаў, настаўнікаў, спартсменаў, хлебаробаў. Таксама Ганна Мікалаеўна адзначыла, што абавязак кожнага беларуса – захаваць мір на роднай зямлі і памятаць аб сваіх каранях, малой радзіме.

Ганна Жых пажадала ўсім моцнага здароўя, цеплыні і дабрабыту ў сем’ях. Ганна Мікалаеўна таксама пажадала, каб над усёй беларускай зямлёй і вёскай Зарой, у прыватнасці, заўсёды было мірнае неба.

Хвілінай маўчання аднавяскоўцы і госці вёскі Зарой ушанавалі памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за яе вызваленне.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Дзень Незалежнасці ў Дзятлаве пачаўся з ускладання кветак і вянкоў

Выступленне ваеннаслужачых Слонімскай брыгады ў юбілей Дзятлава (+відэа)

Дзень вышыванкі. Нацыянальны каларыт у юбілей горада

Табе, мой горад, прысвячаем! Выстава-прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый (+3 відэа)

 

 

2 Комментарии

  • Как жаль, что у большинства подрастающего поколения малая родина — это не белорусская деревенька, а город. А так хочется, чтобы деревни жили.

    • Совершенно с вами согласна

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации