Каму можна давяраць веласіпед, а хто яшчэ нават дарогу перайсці не зможа без дапамогі старэйшых?
Гэта высветліла раённая алімпіяда па правілах дарожнага руху, якая прайшла на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.
Задачай мерапрыемства стала зніжэнне дзіцячага траўматызму на дарогах і павышэнне ўзроўню ведаў правілаў дарожнага руху сярод школьнікаў. Спаборніцтва выявіла самых эрудыраваных і кемлівых вучняў Дзятлаўскага раёна сярод 13 каманд-удзельніц. Арганізатарамі конкурсу выступілі міжраённы аддзел ДАІ і аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.
Канкурсанты і іх трэнеры-настаўнікі сабраліся ў актавай зале школы, дзе атрымалі інструкцыі і перайшлі ў клас для выканання тэставых заданняў. Усё, як на дарослым экзамене на атрыманне вадзіцельскага пасведчання: 10 пытанняў у білеце, якія пажадана выканаць хутка і правільна, груз хвалявання, з якім важна справіцца і не нарабіць памылак. Не ва ўсіх гэта атрымалася на 100 %, аднак журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў алімпіяды. Сярод іх былі тыя, хто зрабіў толькі па адной памылцы ў білеце.
– З такімі вынікамі можна атрымліваць вадзіцельскія правы, – пахвалілі інспектары ДАІ школьнікаў.
Самыя выніковыя знаўцы ПДР і лепшыя каманды былі адзначаны дыпломамі пераможцаў і прызёраў. Сярод хлопчыкаў трэцяе месца заваяваў пяцікласнік Яўген Радзіеўскі з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, другое і першае адпаведна ў шасцікласнікаў Назара Баканава і Данііла Цыганца з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Сярод дзяўчынак бронзавым прызёрам стала Яўгенія Анушкевіч – вучаніца 6 класа Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, сярэбраным – Арына Ганчар, пяцікласніца з дзятлаўскай школы № 3, золата ў персанальным заліку ў шасцікласніцы Ульяны Варган (Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа), якая вывела сваю каманду на трэцюю прыступку ў агульным заліку. Другой у камандных спаборніцтвах стала зборная сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, чэмпіёнамі алімпіяды – вучні Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
– Мы рыхтаваліся да конкурсу многа, амаль кожны дзень пасля заняткаў рашалі білеты па правілах дарожнага руху на паперы і на камп’ютары. Дапамагаў наш настаўнік Іван Паўлавіч Траскевіч, – расказалі пераможцы алімпіяды Назар і Данііл. – Сёння было шмат цікавых пытанняў, нават няпростых, але мы справіліся. Вельмі прыемна і крыху нечакана, што атрымалася заняць першае месца. Спадзяёмся, калі вырасцем, стаць добрымі вадзіцелямі аўтамабіля.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…