У Гезгалаўскім яслях-садзе прайшла акцыя “Чыстыя далонькі”.
Мэта акцыі: зрабіць акцэнт на тым, што нескладаная працэдура, мыццё рук, з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў прафілактыкі вострых рэспіраторных захворванняў.
У час акцыі з выхаванцамі праведзены шэраг пазнавальных мерапрыемстваў на тэму “Чысціня – залог здароўя”.
У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшла фіксік Сімка. Дзеці адразу звярнулі ўвагу на тое, што ў яе вельмі брудныя рукі, і прапанавалі прайсці ва ўмывальны пакой. Яны навучылі Сімку, як правільна трэба іх мыць.
Разам з госцяй выхаванцы разгледзелі плакаты “Хто яны, мікробы?”, “Прадметы асабістай гігіены”.З дзецьмі рознаўзроставай групы № 3 практычны занятак правяла медыцынская сястра Людміла Урбановіч. Яна звярнула ўвагу на тое, што рукі трэба мыць 15-20 секунд, столькі ж апалоскваць пад бруёй вады, а потым насуха выціраць ручніком. Людміла Феліксаўна адзначыла, што праз брудныя рукі мікробы трапляюць у рот і выклікаюць розныя захворванні.
У бацькоўскіх кутках груп размешчаны інфармацыйныя матэрыялы “Чым небяспечныя брудныя рукі?”, “Рэспіраторны этыкет”, “Правілы асабістай гігіены”.Каб быць здаровымі, трэба выконваць “Правілы чыстых рук”.
Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка Гезгалаўскага ясляў-сада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…
Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…