Праверылі аб’екты капітальнага рамонту

У Дзятлаве прайшла выязная аператыўная нарада ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

У цэнтры ўвагі былі аб’екты капітальнага будаўніцтва.

Разам з дырэктарам Дзятлаўскага РУП ЖКГ, якое з’яўляецца заказчыкам работ, камісія наведала будаўнічыя пляцоўкі дамоў № 7 па вуліцы К. Цэткін і № 19 – па Чапаева. На абедзвюх працуе ўпраўленне спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс” за сродкі раённага бюджэту і адлічэнняў грамадзян на капітальны рамонт.

Кіраўнік раёна паразмаўляў з прарабам, пацікавіўся актуальным ходам работ і ўдзелам субпадрадных арганізацый, планамі выканання і складанасцямі, з якімі будаўнікі сутыкаюцца.

У доме па вуліцы К. Цэткін завяршаецца рамонт даху і прадаўжаюцца вонкавыя работы і замена сетак.

Дырэктар ААТ “Будкомплекс” Аляксандр Кійко заўважае, што свае нюансы ў рамонце немаладога дома ёсць, аднак прафесіяналы спраўляюцца з імі, не адыходзячы ад графіка.  Абодва шматпавярховікі ў выніку мадэрнізацыі атрымаюць не толькі сучасны выгляд, але і новыя камунікацыі, сучаснае энергазберагальнае асвятленне.

Андрэй Садоўскі расказаў, якія важкія праекты ў рамонце жылфонду сёлета рэалізоўваліся на Дзятлаўшчыне:

– Да новага 2025 года мы падыходзім завяршэннем усіх планавых работ, у тым ліку і па капітальных рамонтах. Сённяшнюю нараду мы прысвяцілі гэтай важнай тэме. Аб’ёмы па капітальным рамонце сёлета былі даведзены сур’ёзныя – больш за 9 тысяч квадратных метраў жылля, а гэта шэсць шматкватэрных дамоў. Завяршылі праекты, распачатыя ў мінулым годзе – рамонт шматпавярховых дамоў у Казлоўшчыне, Гезгалах. Пераважную большасць работ выканала ААТ “Будкомплекс”, толькі капрамонт дома № 11 па вуліцы Першамайскай вядзе ТАА “Зодчий” са Слоніма. Апошнія штрыхі, як заўжды, самыя складаныя, аднак усё трэба завяршыць у вызначаны тэрмін, фінансаванне з раённага бюджэту паступае стабільна. Камфорт і дабрабыт жыхароў Дзятлаўшчыны – наш клопат, таму пастаянна трымаем руку на пульсе сітуацыі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

24 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

24 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago