Праверце, дзе знаходзіцца ваша дзіця

Пракуратура Гродзенскай вобласці ў чарговы раз заклікае бацькоў быць пільнымі пры забеспячэнні бяспекі непаўналетніх.

Як сведчыць статыстыка, значная колькасць няшчасных выпадкаў з маленькімі дзецьмі адбываецца менавіта па віне дарослых, з-за іх неабачлівасці і абыякавасці. Малеча не ўсведамляе фактараў рызыкі, часам нават секунднае адцягненне ўвагі ад дзіцяці можа прывесці да цяжкіх наступстваў.

У студзені гэтага года ў горадзе Скідзелі аднагадовае дзіця перакуліла на сябе кубак гарачага чаю, у выніку атрымала тэрмічны апёк 17 % паверхні цела, было шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай абласной бальніцы. Аналагічныя факты ў мінулым годзе зафіксаваны ў Мастоўскім, Ваўкавыскім, Навагрудскім, Гродзенскім раёнах.

У горадзе Масты васьмімесячная дзяўчынка, стоячы на ​​каленях, перакулілася назад і стукнулася галавой, атрымаўшы пералом патылічнай косці, страсенне мазгоў.

У Гродне трохгадовае дзіця, гуляючы з мамай, ішло па борціку тратуара, упала, атрымала чэрапна-мазгавую траўму.

Прыйшлі маразы, выпаў такі доўгачаканы для дзятвы снег – пры катанні на цюбінгу сур’ёзную траўму атрымала дзесяцігадовая дзяўчынка. У горадзе Смаргоні праваліўся пад лёд дзевяцігадовы хлопчык, які вырашыў прайсці па рацэ, каб скараціць шлях дахаты. Пашчасціла, што побач аказаліся дарослыя і своечасова выратавалі.

Зафіксаваны неадзінкавыя факты, калі з-за неабачлівасці бацькоў наносілася шкода здароўю дзяцей нават у падлеткавым узросце. Так, восенню мінулага года ў аграгарадку Каменны Лог Ашмянскага раёна саракадвухгадовы бацька забаўляўся “яздой па бездарожжы” на ўласным аўтамабілі. Ён дадумаўся ўзяць з сабой дванаццацігадовага сына. Урэшце транспартны сродак заграз у меліярацыйным канале. Мужчына, такі ж аматар вострых адчуванняў, знайшоў падлетка і яго бацьку ў салоне машыны ў непрытомным стане. У бальніцы медыкі выявілі ў іх атручэнне чадным газам.

У горадзе Гродне цяжкую траўму галавы атрымаў чатырнаццацігадовы юнак. Пры катанні на веласіпедах падлетак сутыкнуўся з бацькам, які ехаў побач, упаў, стукнуўся галавой аб бетонную агароджу.

Пракуратура вобласці заклікае дарослых прымаць больш дзейсныя меры, каб засцерагчы дзяцей ад магчымай небяспекі.

Выпраўляючы непаўналетніх у школу, яшчэ раз патлумачце ім правілы аб забароне выхаду на лёд, набліжэнні да расколін і палонак. Раскажыце, што катацца на санках і цюбінгах з берагоў вадаёмаў і паблізу праезных частак дарог не дазваляецца. Звярніце ўвагу на небяспеку абыходжання з лёгкаўзгаральнымі прадметамі і вадкасцямі. Паклапаціцеся аб бяспецы дзяцей пры перавозцы іх у легкавых аўтамабілях. Не пакідайце маленькіх дзетак без нагляду, рэгулярна правярайце спраўнасць прылад, якія блакіруюць адчыненне вокнаў, абмяжуйце свабодны доступ да небяспечных рэчываў, колюча-рэжучых прадметаў, лекавых сродкаў. Задумайцеся яшчэ раз, ці ўсё вы робіце для таго, каб зберагчы жыццё і здароўе свайго дзіцяці.

Святлана НАНКЕВІЧ,

начальнік аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Васіль Пяцюк: “Знойдзем кожнага хітруна”

Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…

1 час ago

Вспышка у мангала: в Гродно ребенок получил ожоги

Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…

1 час ago

ГрадусПлюс. Жыхары Горкі просяць аб дапамозе

Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…

2 часа ago

Правила проезда железнодорожного переезда

Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…

2 часа ago

В Дятлово стартовал турнир «Футбольные каникулы»!

15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…

2 часа ago

В Вороновском районе проходит семинар-совещание по итогам работы аграрной отрасли

В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…

2 часа ago