28 лістапада ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшлі прававая асвета па тэме “Электаральны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь” і прафсаюзны прававы прыём грамадзян па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў.
На чым выступоўцы акцэнтавалі ўвагу прысутных работнікаў культуры, што абмеркавалі?
Прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дар’я Пугач спынілася на пытаннях паняцця і важнейшых аспектах электаральнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Былі разгледжаны такія кірункі забеспячэння незалежнасці, як забарона на ўмяшальніцтва ў электаральныя працэсы, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, недапушчэнне выканання паўнамоцтваў супраць нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў, удасканаленне правапрымяняльнай практыкі і работа з міжнароднымі арганізацыямі.
Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго расказаў пра меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці пры парушэнні нормаў выбарчага заканадаўства, закрануў пытанні супрацьдзеяння экстрэмісцкай дзейнасці.
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзяніс Малевіч заклікаў яшчэ раз задумацца, наколькі важнае і сур’ёзнае мерапрыемства – выбары Прэзідэнта:
– Сёння шмат увагі надаецца бяспецы ў нашай краіне, і яе кіраўнік у гэтым пытанні адыгрывае ключавую ролю. Таму нам варта сур’ёзна аднесціся да выбараў, якія адбудуцца ў студзені наступнага года, і кожны беларус павінен аддаць свой голас за дастойнага кандыдата.
У ходзе прававога прыёму пяць грамадзян звярнуліся з пытаннямі па працоўным заканадаўстве. Былі разгледжаны такія тэмы, як заключэнне кантракта з работнікам, які працуе па тэрміновым працоўным дагаворы; сумяшчальніцтва для кіраўнікоў і іх намеснікаў; праходжанне дыспансерызацыі ў рабочы або выхадны дзень; афармленне працоўных адносінаў на час адсутнасці асноўнага работніка, які знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці; умовы страты статуса маладога спецыяліста. Усім, хто звярнуўся, была аказана кваліфікаваная юрыдычная дапамога і дадзены падрабязныя тлумачэнні па гэтых пытаннях.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…