У Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у лютым 2019 года пройдуць “Прамыя тэлефонныя лініі”:

5 лютага 2019 года з 14 да 15 гадзін намеснік начальніка аддзела арганізацыі збору плацяжоў Анастасія Генадзьеўна Сідарчук правядзе “Прамую тэлефонную лінію” па тэме: “Аб’ект для вылічэння абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду”. Тэлефануйце на нумар 8 (0152)68-33-71.

13 лютага 2019 года з 14 да 15 гадзін начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Святлана Васільеўна Каладзінская правядзе “Прамую тэлефонную лінію” па тэме: “Прызначэнне і выплата дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)68-33-79.

13 лютага 2019 года з 14 да 15 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Інга Чаславаўна Кавалевіч правядзе “Прамую тэлефонную лінію” па тэме: “Патрабаванні па запаўненні дакументаў персаніфікаванага ўліку і тлумачальнай запіскі, тэрміны іх прадастаўлення. Адміністрацыйная адказнасць плацельшчыкаў страхавых узносаў за невыкананне парадку і тэрмінаў прадастаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)70-27-30.

20 лютага 2019 з 12 да 13 гадзін першы намеснік начальніка ўпраўлення Алег Аляксандравіч Рэмша правядзе “Прамую тэлефонную лінію” па тэме: “Парадак прызначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)68-33-70.

У працоўныя дні з 14 да 15 гадзін у Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон “Гарачай лініі” 8(0152)68-33-84.

Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

 

Похожие публикации