Аналіз стану злачыннасці сведчыць, што на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў 2018 годзе колькасць зарэгістраваных злачынстваў па лініях усіх службаў павялічылася са 177 да 208, у тым ліку са 112 да 147 павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых у сельскай мясцовасці.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года са 113 да 134 узрасла колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. У той жа час узровень раскрывальнасці такіх злачынстваў павялічыўся з 68,1% да 70,1%.

Колькасць павялічылася з 76 да 84.

Па лініі наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі выяўлены 11 злачынстваў, 6 з якіх адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Павялічылася з 2 да 13 колькасць выяўленых злачынстваў у сферы эканомікі. У параўнанні з аналагічным перыядам узрасла колькасць злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць (з 58 ды 77). Прадоўжана работа па ізаляцыі ў ЛПП асобаў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і сістэматычна парушаюць грамадскі парадак (ізаляваны 30 чалавек, 7 з якіх – жанчыны).

У другім паўгоддзі 2018 года пракуратурай раёна праведзены праверкі арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна і Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Устаноўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, часам для прыгатавання страваў выкарыстоўваліся прадукты з мінулым тэрмінам прыдатнасці, не заховаліся нормы сярэднесутачных набораў прадуктаў харчавання, парцыённыя нормы для аднаго пацыента або навучэнца. У адной з установаў адукацыі ўстаноўлены факт крадзяжу поварам прадуктаў харчавання.

У перыяд правядзення ўборачнай кампаніі і нарыхтоўкі кармоў таксама выяўлены недахопы і парушэнні. Нягледзячы на тое, што ў гаспадарках раёна штогод востра стаіць праблема нарыхтоўкі і захавання кармоў і падсцілачнага матэрыялу, некаторыя службовыя асобы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ставяцца да гэтага неадказна.

У 2019 годзе суб’ектам прафілактыкі Дзятлаўскага раёна належыць прадоўжыць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, забяспечыць выкананне работнікамі харчаблокаў установаў адукацыі і аховы здароўя раёна санітарных нормаў і правілаў, недапушчэнне крадзяжу харчовых прадуктаў. Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый раёна прыняць меры па выкананні заканадаўства аб захаванасці маёмасці, сельгастэхнікі, запасных частак, гаруча-змазачных матэрыялаў, кармоў, іншых матэрыяльных рэсурсаў, кампенсацыі матэрыяльнага ўрону за кошт вінаватых асобаў.

Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации