Раённае спартыўнае свята да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту прайшло на спартыўнай пляцоўцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Арганізатары спартыўнага свята – аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, установа “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”. Удзельнікі мерапрыемства – працоўныя калектывы КФК арганізацый, КСУПаў, установаў адукацыі, навучэнцы раённых школ рознага ўзросту. Сярод гасцей прафесійнага свята – прыхільнікі здаровага ладу жыцця.
Кіраўніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталлі Белаус аб гатоўнасці ўдзельнікаў да правядзення раённых спартыўных мерапрыемстваў далажыў галоўны суддзя спартыўнага свята Дзмітрый Ёда.
У сваю чаргу Наталля Белавус адзначыла, што ў гэты святочны дзень на спартыўнай пляцоўцы сабраліся тыя, для каго фізічная культура і спорт сталі не проста прафесіяй, хобі, але і стылем жыцця. Яна пажадала ўсім прысутным моцнага здароўя, новых перамог і дасягненняў.
Старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі са словамі віншаванняў таксама звярнуўся да ўдзельнікаў свята, пажадаў прафесіяналам сваёй справы здароўя, новых здзяйсненняў і дасягненняў у спорце, а жаданне займацца спортам пранесці праз усё жыццё. Разам з тым ён падзякаваў кіраўніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, трэнераў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і іх выхаванцаў за шэраг перамог у розных відах спорту ў абласных і раённых спаборніцтвах.
Права ўзняць нацыянальны сцяг было даверана капітану каманды Козлоўшчынскай сярэдняй школы.
Адразу пасля заканчэння ўрачыстага адкрыцця спартыўнага свята, на старт паклікала лёгкаатлетычная эстафета, асноўная задача якой – здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Адначасова праводзіліся спаборніцтвы па шахматах. Удзельнікамі тут сталі працоўныя калектывы КФК арганізацый, КСУПаў, установаў адукацыі. Апошнімі на старт паклікалі спаборніцтвы па бегу на розныя дыстанцыі.
Па выніках спаборніцтваў пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
“Футбол у вёсцы”. Дзятлава (фотарэпартаж)
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…
В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…
Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…
Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…
В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…