Раённае спартыўнае свята да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту прайшло на спартыўнай пляцоўцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Арганізатары спартыўнага свята – аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, установа “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”. Удзельнікі мерапрыемства – працоўныя калектывы КФК арганізацый, КСУПаў, установаў адукацыі, навучэнцы раённых школ рознага ўзросту. Сярод гасцей прафесійнага свята – прыхільнікі здаровага ладу жыцця.

Кіраўніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталлі Белаус аб гатоўнасці ўдзельнікаў  да правядзення раённых спартыўных мерапрыемстваў далажыў галоўны суддзя спартыўнага свята Дзмітрый Ёда.

У сваю чаргу Наталля Белавус  адзначыла, што ў гэты святочны дзень на спартыўнай пляцоўцы сабраліся тыя, для каго фізічная культура і спорт сталі не проста прафесіяй, хобі, але і стылем жыцця. Яна пажадала ўсім прысутным моцнага здароўя, новых перамог і дасягненняў.

Старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі  прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі са словамі віншаванняў таксама звярнуўся да ўдзельнікаў свята, пажадаў прафесіяналам сваёй справы здароўя, новых здзяйсненняў і дасягненняў у спорце, а жаданне займацца спортам пранесці праз усё жыццё. Разам з тым ён падзякаваў кіраўніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, трэнераў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і іх выхаванцаў за шэраг перамог у розных відах спорту ў абласных і раённых спаборніцтвах.

Права ўзняць нацыянальны сцяг было даверана  капітану каманды Козлоўшчынскай сярэдняй школы.

Адразу пасля заканчэння ўрачыстага адкрыцця спартыўнага свята, на старт паклікала лёгкаатлетычная эстафета, асноўная задача якой – здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Адначасова праводзіліся  спаборніцтвы  па шахматах. Удзельнікамі тут сталі працоўныя калектывы КФК арганізацый, КСУПаў, установаў адукацыі. Апошнімі на старт паклікалі спаборніцтвы па бегу на розныя дыстанцыі.

 

Па выніках спаборніцтваў пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

“Футбол у вёсцы”. Дзятлава (фотарэпартаж)

“Футбол у вёсцы”. Вензавец (фотарэпартаж)

“Футбол у вёсцы”. Лявонавічы (фотарэпартаж)

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации