У актавай зале Цэнтра творчасці горада Дзятлава прайшла сесія Моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў #“Юныя лідары: адкрыты дыялог” у форме круглага стала.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, сакратары пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”, педагогі-арганізатары ўстановаў адукацыі раёна. Павіталі ўдзельнікаў сесіі Ірына Мішчанка, старшыня РС ГА “БРПА”, члены Гарадскога піянерскага штаба, а з сцяг-шоў выступілі лідары раённага клуба “Сучаснік”.
Ад імя ветэранаў піянерскага і камсамольскага руху адна з гасцей сустрэчы – Надзея Філімонаўна Канявега – звярнулася з наказам да моладзі, пажадала ім удачы ў вучобе і поспехаў ва ўсіх задуманых справах.
На павестку дня сесіі былі вынесены тры пытанні. Па-першае, быў зацверджаны састаў Моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў на 2019/2020 навучальны год. У час брэйнстормінгу “Моладзь Дзятлаўшчыны – погляд у будучыню!” адбылася прэзентацыя відэаролікаў аб дзейнасці Моладзевага парламента.
З вялікай цікавасцю, актыўна і крэатыўна працавалі камісіі Моладзевага парламента па стварэнні блокаў-праектаў для далейшай рэалізацыі раённага сацыяльна значнага праекта #“Тэрыторыя моладзі”. Кожнай камісіі неабходна было стварыць PR-рэкламу, а група запрошаных экспертаў у гэты час працавала над планам мерапрыемстваў у рамках прафілактычнага праекта Дзятлаўскага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і Цэнтра творчасці “Стварай сваё здароўе сам”.
Моладзевыя праекты “Віртуальная энцыклапедыя здароўя”, “Школа без правапарушэнняў”, “Сваіх герояў не забудзем імёны”, “Піянеры Гродзеншчыны: PROдвижение” аказаліся не толькі цікавымі, але і вельмі актуальнымі і карыснымі.
Напрыканцы мерапрыемства куратар Моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка адзначыла, што гэта сустрэча ўпіша яшчэ адну старонку ў гісторыю развіцця дзіцячага і моладзевага руху Дзятлаўшчыны і падзякавала ўсім удзельнікам сесіі за плённую працу.
Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ
23 кастрычніка з 10 да 13 гадзін у будынку Дзятлаўскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе…
Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…
Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…