Праграма абласнога фестывалю «Дажынкі-2017»

Праграма абласнога фестывалю працаўнікоў сяла «Дажынкі-2017» 18 лістапада 2017 года, г. Свіслач

11.30 — адкрыццё шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі ў гарадскім парку.

12.30 — адкрыццё барцоўскай залы ў Свіслацкай дзіцячай юнацкай спартыўнай школе.

12.45 — выстава-прэзентацыя па выніках конкурсу «Лепшы каравай Гродзенскай вобласці» (плошча К. Маркса).

13.00 — святочнае шэсце пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю-2017. Урачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» (плошча К. Маркса).

Работа тэматычных пляцовак

10.00 — 19.00 — «Горад майстроў»: выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці народных майстроў і рамеснікаў Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай абласцей. Майстар-класы па дрэваапрацоўцы, саломапляценні, лозапляценні, ганчарстве, поясапляценні (плошча К. Маркса).

10.00 — 19.00 — «Добрыя суседзі»: тэматычныя падворкі раёнаў Гродзенскай вобласці (народныя прадстаўленні, забаўляльныя праграмы, стравы нацыянальнай кухні), вул. Леніна.

10.00 — 19.00 — святочны гандаль, кірмаш-продаж гандлёвых прамысловых прадпрыемстваў і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці; прэзентацыя аўтамабіляў «Дома Кардэна» (вуліцы Леніна, Каліноўскага, Першамайская, Дзяржынскага, Савецкая, Камсамольская).

12.00 — 15.00 — «Дзіцячая пляцоўка»: гульнявыя праграмы аматарскіх калектываў Гродзенскай вобласці; выстава-продаж вырабаў дзіцячай прыкладной творчасці; інтэрактыўная гульня з робатам–трансформерам Бамблбі; работа Гродзенскага заапарка; сюжэтна-гульнявыя праграмы тэатраў гульні Гродзенскай вобласці (вул. Каліноўскага).

Канцэртная пляцоўка на плошчы К. Маркса

11.00 — 21.00 — канцэрт «У ваш гонар — працаўнікі сяла!».

13.00 — 13.30 — урачыстае адкрыццё свята.

13.30 — 13.45 — канцэрт эстрадна-духавога аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь.

13.45 — 14.30 — тэматычная канцэртная праграма «Вандроўка па брэндавых мерапрыемствах».

14.30 — 17.00 — выступленне мастацкіх калектываў Гродзенскай вобласці.

17.00 — 17.30 — канцэрт музычнага тэатра «Рада».

17.30 — 18.00 — канцэрт народнай эстраднай студыі «Міленіум».

18.00 — 20.00 — акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы разам» (з удзелам зорак беларускай эстрады).

20.00 — 21.00 — канцэрт з удзелам арт-групы «Беларусы», поп-групы «ByCity».

Цэнтр культуры

14.00 — 16.30 — цырымонія ўручэння першых прэмій пераможцам абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю-2017 і святочны канцэрт.

Гарадскі парк

10.00 — 17.00 — работа святочнага гандлю, кантактнага заапарка, катанне на поні, выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці.

11.00 — 17.00 — «Паляўнічая паляна»: самапрэзентацыя паляўнічых гаспадарак, падворкі Гродзенскага дзяржаўнага лясгасаб’яднання; прэзентацыя лясніцтваў Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

11.00 — 17.00 — выстава і прэзентацыя рэтрааўтамабіляў і тэхнікі жыццезабеспячэння, інтэрактыўныя конкурсы на аўтамабільную тэматыку.

11.30 — фінал абласной спартакіяды сярод сельскіх жыхароў па гіравым спорце, крос-бегу, перацягванні каната, гульні ў «Гарадкі».

12.00 — 14.00 — аглядавыя палёты на цеплавым аэрастаце (паветраны шар).

13.00 — 17.30 – трофі-рэйд “Кальцавая гонка «Дажынкі-2017» удзельнікаў клуба «Белавежскія зубры».

Узнагароджанне пераможцаў (вул. Гагарына).

21.00 — 02.00 — танцавальна-забаўляльная праграма ў Цэнтры культуры (вул. Першамайская, 4).

У святочным гандлі прымуць удзел ТАА «Еўраопт», ААТ «Беллакт», ААТ «Молочный мир», ААТ «Дзятлаўскі сырзавод», ААТ «Гроднахлебпрам», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Шклозавод «Нёман», ААТ «Сілуэт», СЗАТ «Отико», ААТ «Віцебскія дываны», ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі», ААТ «Слонімскі мясакамбінат».

Аргкамітэт фэстывалю

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

4 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

6 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago