Прафесіяналамі не нараджаюцца, імі становяцца

У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў ІІІ абласны фестываль педагагічнага майстэрства “Крок у будучыню”, скіраваны на развіццё творчага патэнцыялу спецыялістаў дашкольнай адукацыі.

Наш раён на ім прадстаўлялі 8 педагогаў з Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Гезгалаўскага, Новаяльнянскага дзіцячых садоў і Круцілавіцкай сярэдняй школы. Дзятлаўчане паўдзельнічалі ў рабоце секцый, дзе абмяркоўвалася пытанне фарміравання сацыяльна-маральных асобасных кампетэнцый у дзяцей дашкольнага ўзросту. Таксама на выставу “Маленькаму дзіцяці аб вялікім свеце” былі прадастаўлены аўтарскія дапаможнікі і матэрыялы з вопыту работы дзіцячых садоў № 1 і № 2 горада Дзятлава, Казлоўшчынскага, Новаяльнянскага, Гезгалаўскага, Таркачоўскага, Дварэцкага дзіцячых садоў.

Метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кацярына Гайдук у час інтэрв’ю адзначыла:

– Удзел у фестывалі актуальны па некалькіх прычынах: па-першае, педагагічныя работнікі маюць выдатную магчымасць азнаёміцца з каштоўным вопытам калег, па-другое, павысіць уласную прафесійную кампетэнтнасць, прадставіўшы свае напрацоўкі шырокаму колу педагагічнай грамадскасці нашай вобласці.

Варта адзначыць, што ў сістэме работы педагогаў дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны напрацаваны свае формы падрыхтоўкі да фестывалю і трансляцыі вопыту работы ў рамках раёна. Рэгулярна ў канцы навучальнага года ў фармаце педагагічных марафонаў у нас падводзяцца вынікі работы па розных напрамках дзейнасці. Гэта былі фестываль тэатральных пастановак, фестываль сям’і, а сёлета ў рамках актуалізацыі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання адбыліся творчыя справаздачы ўстановаў адукацыі па адзінай тэме “Свой край родны любі і ведай!”.

Матэрыялы па іх можна знайсці на сайце інстытута развіцця адукацыі ў рубрыцы “Метадычны партал”, – патлумачыла Кацярына Гайдук.

У рамках ІІІ абласнога фестывалю педагагічнага майстэрства “Крок у будучыню” таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу метадычных распрацовак на тэму “Выхаванне грамадзяніна і патрыёта”, які ладзіўся завочна. Кампетэнтнае журы ацаніла 40 работ і выбрала  6 лепшых. Сярод іх аўтараў у тым ліку адзначаны педагагічныя работнікі дзвюх установаў дашкольнай адукацыі нашага раёна: Гезгалаўскага дзіцячага сада і дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава.

Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ратаўнікі атрымалі перамогу

Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…

2 часа ago

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

18 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

19 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

19 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

23 часа ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

23 часа ago