Прафесія з высокім прызваннем

З чым звязаць сваю прафесійную дзейнасць, кожны чалавек вырашае самастойна, зыходзячы з асабістых пераваг і магчымасцяў.

Напрыклад, нашага земляка Аляксея Шалеснага прывабіла прафесія ратаўніка. Пасля заканчэння Казлоўшчынскай сярэдняй школы ён паступіў ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь і цяпер з’яўляецца курсантам другога курса.

На пытанне “чаму менавіта ратаўнік?” юнак адказвае:

– Гэта чалавек, які ў самыя цяжкія моманты становіцца апорай для іншых. Ён не чакае падзякі, а дзейнічае, бо ведае: кожная хвіліна можа стаць вырашальнай у лёсе чалавека, прафесія, дзе цэняцца не толькі сіла і вынослівасць, але і ўменне прымаць рашэнні, дысцыпліна і адданасць справе.

Ва ўніверсітэце мы вучымся не проста ратаваць, але іразумець, як працуе сістэма па прадухіленні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, як працаваць у камандзе і дзейнічаць ва ўмовах стрэсу.

Аляксей Шалесны адзначае, што ў навучальнай установеажыццяўляецца сучасная падрыхтоўка спецыялістаў у час лекцый па тактыцы правядзення аварыйна-выратавальных работ, псіхалогіі ў экстрэмальных сітуацыях, а на практыцы: трэніроўкі на палігонах, вучэнні на спецыялізаваных пляцоўках, работа з тэхнікай. Асаблівая ўвага надаецца фізічнай загартоўцы. Трэніроўкі, марш-кідкі, спаборніцтвы –  усё гэта фарміруе характар будучага ратаўніка.     

Ва ўніверсітэце ёсць сучасная матэрыяльна-тэхнічная база:макеты і трэнажоры, трэніровачны манеж, палігон, інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, вучэбная пажарная аварыйна-выратавальная часць, музей і басейн. Навучанне ў дадзенай установе бясплатнае, курсанты атрымліваюць стыпендыю, а працаўладкаванне пасля яе заканчэння гарантавана. Таксама юнакі прымаюць удзел у паказальных выступленнях для дэлегацый замежных дзяржаў і ў абмене вопытам.         

Будучым выпускнікам Аляксей Шалесны раіць не баяцца выбіраць нялёгкі шлях і браць на сябе адказнасць – гэта ўсёробіць чалавека такім, які ў самай складанай сітуацыі зможа выратаваць жыццё іншаму.

Як паступіць ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь?

Ва ўстанову залічваюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў.

Спачатку трэба звярнуцца ў Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і падаць заяву аб паступленні (да 1 мая). Затым неабходна прайсці ваенна-медыцынскую камісію для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Юнакі здаюць падцягванне (не менш за 8 разоў), бег на 100і 1000метраў. Дзяўчатам прыйдзецца выканаць комплексна-сілавое практыкаванне, бег на 100 і 500 метраў.

Заключны этап паступлення прадугледжвае здачу ўступных іспытаў, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі (цэнтралізаваныя экзамены і тэсціраванне – руская або беларуская мова на выбар, матэматыка, фізіка).

Абавязкова прыміце ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй.

Па ўсіх пытаннях паступлення ў навучальныя ўстановы МНС і прыёму на службу звяртайцеся па тэлефоне 6-71-37 або непасрэдна ўДзятлаўскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях.

Анастасія ЛАГУЦІК,
вядучы спецыяліст Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

4 часа ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

5 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

5 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

6 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago

Безопасность начинается с дома: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…

6 часов ago