Прафесія для шчырых сэрцам людзей

Беларусь – сацыяльна арыентаваная краіна, якая прытрымліваецца прынцыпаў справядлівасці і гарантуе неабходную падтрымку сваім грамадзянам.

Асаблівая ўвага скіравана на ўразлівыя катэгорыі. Толькі на Дзятлаўшчыне атрымальнікамі пенсій з’яўляюцца 7650 чалавек, дапамогаў – 221 грамадзянін, на надомным абслугоўванні 501 жыхар раёна, ім дапамагаюць 77 сацыяльных работнікаў. Даступныя такія паслугі, як “Дом зімоўкі”, “Гасцявая сям’я”, працуюць аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, дом і кватэра самастойнага сумеснага пражывання, псіханеўралагічны дом-інтэрнат.

Цікава было даведацца ў работнікаў сацыяльнай абароны, за што яны любяць сваю справу.

Алена Васкель, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

– За тое, што яна робіць свет дабрэйшым і міласэрным. Мы не проста дорым людзям дапамогу, але і дзелімся часцінкай цяпла сваіх сэрцаў. Люблю яе і за тое, што дае магчымасць працаваць у камандзе таленавітых і адказных людзей. Мы заўжды разам дасягаем мэтаў і вырашаем складаныя задачы.

Дарагія калегі, вы прысвяцілі сябе годнай справе – рабоце з людзьмі, якім неабходна падтрымка. Няхай прафесійнае свята прынясе шмат цёплых віншаванняў, жадаю цярпення, вытрымкі, сілы волі, няхай дабро, якое робіце іншым, абавязкова вяртаецца, на жыццёвым шляху сустракаюцца шчырыя людзі.

Таццяна Нікіпорчык, дырэктар ЦСАН Дзятлаўскага раёна:

– Мая работа для мяне – гэта жыццё, сям’я, прыемныя моманты, адчуванне запатрабаванасці. Работай жыву, праводжу тут большую частку часу. Мае супрацоўнікі даўно сталі блізкімі для мяне: ведаю іх праблемы, стараюся падтрымаць у цяжкую хвіліну, менавіта да іх іду па парады, разам вырашаем задачы. Іх словы ўдзячнасці – зарад энергіі для мяне, крылы за спінай, жаданне ствараць і дапамагаць. Работа – гэта магчымасць раскрыць свой патэнцыял, займець новых сяброў, пабачыць свет. Я часта паўтараю, што сацыяльныя работнікі за працавітасць, спагадлівасць, самаадданасць, вернасць і цярпенне дастойны лепшых слоў. Яны ўмеюць любіць, поўнасцю аддаючы сябе, прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, цяплом сваіх сэрцаў саграваюць не толькі родных, але і тых, хто стаў блізкім па рабоце. Шчырае дзякуй за гэта. Заставайцеся такімі ж добрымі і непаўторнымі, няхай вернымі спадарожнікамі вам на жыццёвым шляху будуць каханне, радасць, душэўны спакой.

Алена Навічэнкава, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў:

– У сістэме я з 1995 года, і ні разу не пашкадавала. Дзейнасць гэта звязана з рознымі людзьмі, кожны з іх са сваім характарам і разуменнем жыцця. Работа прыносіць радасць і задавальненне, бо разумею, што раблю важную і патрэбную справу. Працаваць пашчасціла ў добрым калектыве, побач з цудоўнымі людзьмі. Мае калегі, ды і ўсе работнікі сацыяльнай абароны, дораць навакольным цяпло, клопат і ўвагу. Ім уласціва самая каштоўная чалавечая якасць – адкрытая душа і шчодрае сэрца. Да прафесійнага свята жадаю больш радасных клопатаў, шчаслівых дзён, яркіх падзей, прыемных сустрэч, і няхай заўжды знойдуцца тыя, хто прыйдзе на дапамогу ў цяжкую хвіліну.

Іна Жыбко, інспектар аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ЦСАН Дзятлаўскага раёна:

– У сферы сацыяльнай абароны насельніцтва працую з 2001 года, работа вельмі падабаецца. Мяркую, у гэтым вялікая заслуга майго першага кіраўніка – Ліліі Васюкевіч, цудоўнай жанчыны і мудрага чалавека. Мне з дзяцінства былі прывіты стараннасць, адказнасць, добразычлівасць, павага да старэйшых, спачуванне людзям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Якасці гэтыя заўжды дапамагаюць у рабоце. А ў нашай справе галоўнае – не заставацца раўнадушным да чужой бяды. Дзякуючы камунікабельнасці нашага цяперашняга дырэктара, Таццяны Сямёнаўны, у калектыве цэнтра пануюць добразычлівая атмасфера і ўзаемападтрымка. Мы разумеем, што толькі разам можам палепшыць якасць аказваемых паслугаў для людзей, якія да нас звяртаюцца. Калегам жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, цярпення і мэтанакіраванасці, якія ў нашай рабоце заўсёды даюць станоўчыя вынікі і спрыяюць вырашэнню многіх пытанняў.

Алена Якаўчык, спецыяліст аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ЦСАН Дзятлаўскага раёна:

– У сацыяльнай сферы працую больш за 15 гадоў, і выбраная справа мне падабаецца. Я разумею, дзеля чаго прыйшла ў гэту прафесію, адчуваю радасць і задавальненне ад таго, што дапамагаю людзям. Мяркую, што спецыялісты, якія працуюць у службе сацыяльнай абароны насельніцтва, павінны мець асаблівы склад душы: быць чулымі, спагадлівымі, умець падтрымаць іншага словам і справай. Усім, хто працуе побач, жадаю здароўя, удачы, сямейнага шчасця.

Таццяна Нічыпаровіч, інспектар па кадрах ЦСАН Дзятлаўскага раёна:

– Люблю сваю работу за тое, што яна цікавая. Увогуле, сацыяльная сфера вельмі запатрабаваная і прыносіць вялікую карысць людзям любых катэгорый і ўзростаў, таму я рада, што менавіта ў ёй працую. Калегам жадаю, каб не падводзіла здароўе, заўсёды хапала сілаў на дапамогу іншым, энергіі – на дабрыню і карысныя справы, каб у сем’ях панавалі дабрабыт і ўзаемападтрымка.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

6 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

8 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago