Прафарыентацыя. Экскурсіі ў райбальніцу стануць традыцыйнымі

Хто з нас не марыў у дзяцінстве стаць доктарам? Дзятлаўская ЦРБ прапанавала школьнікам раёна зрабіць крок ад прафесіі мары да рэальнасці і паглядзець, у якіх умовах працуюць сучасныя медыцынскія работнікі, пабываць у кабінетах, куды звычайным пацыентам уваход закрыты.

Першая прафарыентацыйная экскурсія адбылася дзякуючы ініцыятыве настаўніцы Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Святланы Юргілевіч, якая звярнулася да адміністрацыі раённай бальніцы, расказала пра дзейнасць медыцынскага класа на базе іх школы і папрасіла паказаць дзецям нюансы прафесіі. На яе прапанову ахвотна адгукнуліся – і вось сённяшнія школьнікі, будучыя абітурыенты (магчыма, і медыцынскіх ВНУ і каледжаў) “пагрузіліся” ў медыцыну.

– Разам з калектывам Дзятлаўскай ЦРБ, навучэнцамі і педагогам Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна мы далі старт серыі прафарыентацыйных мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць на базе Дзятлаўскай раённай бальніцы. У ходзе экскурсіі пастараліся паказаць будучым абітурыентам самыя цікавыя аддзяленні, большасць з іх закрыта для свабоднага наведвання, а школьнікі мелі магчымасць не проста пазнаёміцца з прафесіяй, а літаральна пагрузіцца ў работу, якая вядзецца, – расказаў галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Яцкевіч. – Разам з тым, дзеці атрымалі інфармацыю па паступленні ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, аб мэтавым, бюджэтным і платным навучанні. Верым у тое, што прафарыентацыйная работа на пастаяннай аснове дапаможа нам, пачынаючы са школьнай парты, выгадаваць медыцынскія кадры, якія прыйдуць працаваць у нашу бальніцу. Запрашаем школы раёна да супрацоўніцтва і арганізацыі такіх сустрэч.

Віктар Казіміравіч сам пры падтрымцы медыцынскіх работнікаў правёў экскурсію для гасцей. Дзеці пабывалі ў аперацыйным блоку, рэанімацыі, лабараторыі, дыягнастычным  і аддзяленні хуткай дапамогі, пабачылі новы эндаскоп і самі паспрабавалі правесці сардэчна-легачную рэанімацыю. Школьнікі падзяліліся эмоцыямі ад убачанага.

Аліса Ліцкевіч, навучэнка 7 класа:

– Мне было цікава пабываць у бальніцы, пазнаёміцца з работай розных дактароў, медыцынскіх сёстраў і лабарантаў. З інтарэсам пабачыла сучаснае абсталяванне, якім карыстаюцца медыкі. Больш за ўсё ўразіла наведванне лабараторыі, змаглі паглядзець, як вывучаюць кроў і вызначаюць па ёй усе працэсы ў нашым арганізме. Хоць я пакуль не планую, куды буду паступаць, але веды па аказанні першай дапамогі, якія мы сёння атрымалі, лішнімі не будуць. Дзякуй калектыву Дзятлаўскай ЦРБ за прафесіяналізм і такую сустрэчу.

Валерыя Кашко, навучэнка 10 класа:

– Вельмі запамінальная экскурсія! Сапраўды, у многіх аддзяленнях бальніцы, якія нам сёння паказалі, я дагэтуль ніколі не была. Мяне таксама больш за ўсё ўразіла лабараторыя: цікава было пабачыць кроў праз мікраскоп, даведацца, як шмат даследаванняў на розных апаратах можна зрабіць, усё гэта надзвычай цікава. Я ўжо выбрала прафесію, якую хачу атрымліваць пасля школы, рыхтуюся да цэнтралізаванага тэсціравання. Хачу паступіць у медыцынскі ўніверсітэт і стаць фармацэўтам або доктарам ультрагукавой дыягностыкі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

О принимаемых мерах по защите потребительского рынка от поступления некачественной и небезопасной продукции

За текущий период 2026 года специалисты ГУ «Дятловский районный ЦГЭ» охватили контрольными (надзорными) мероприятиями 48…

26 минут ago

Ахова працы. Тэма, якая заўжды ў прыярытэце

5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага…

1 час ago

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

3 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

4 часа ago

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

6 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

6 часов ago