Праект “Са знакам якасці”. Надзейныя памочнікі

Адной з прыкмет упэўненасці ў сабе і заўтрашнім дні з’яўляецца заключэнне доўгатэрміновых пагадненняў.

Прадпрыемствы Дзятлаўшчыны супрацоўнічаюць з ААТ “Прамагралізінг”, набываючы ў “фінансавую арэнду” тэхніку, на якой могуць працаваць ужо сёння.

Гэты спосаб актыўна выкарыстоўвае Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм для папаўнення ўласнага машынна-трактарнага парку. Так, нядаўна быў набыты новы траншэякапальнік  “XT15CD1” вытворчасці беларускага завода “Амкадор” коштам 527 тысяч рублёў з умовай лізінгу на 7,5 года па невялікай працэнтнай стаўцы.

Новая машына стане добрай падтрымкай у правядзенні меліярацыі. Гэта шматкаўшовы экскаватар, які будзе прымяняцца для ўкладкі дрэнажу як у Дзятлаўскім, так і Карэліцкім раёнах.

Траншэякапальнік “Амкадор” шматфункцыянальны: ён можа выкарыстоўвацца і для будаўнічых, і меліярацыйных работ для пракладвання траншэй без папярэдняй падрыхтоўкі глебы пры тэмпературы навакольнага асяроддзя ад -10 да +40 градусаў. У сваёй рабоце ён выкарыстоўвае лазерную тэхналогію нівеліравання.

Адметна, што вытворцы паклапаціліся не толькі аб эфектыўнасці дадзенай мадэлі, але і камфорце работнікаў: у кабіне ёсць кандыцыянер і зручнае месца вадзіцеля.

Дзятлаўскае ПМС не спыняецца на дасягнутым: каб ісці ў нагу з часам і выконваць даведзеныя заданні, толькі за 2024 год тут набылі сем адзінак тэхнікі, у ліку якіх трактары “Беларус”, грузавы аўтамабіль МАЗ, касілкі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее

#нашалепшае

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

6 часов ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

7 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

7 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

7 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

8 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

8 часов ago