Падыходзяць да завяршэння рамонтныя работы ў харчблоку дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава.

На будаўнічыя і электрамантажныя работы з раённага бюджэту было выдаткавана больш за 130 тысяч рублёў.

Рамонт праводзяць будаўнікі ТДА “Валема” (г. Ліда) . За кошт суседняга падсобнага памяшкання павялічана плошча харчблока, заменены вокны, уваходныя і міжпакаёвыя дзверы, укладзена плітка на падлогу і сцены.

Ужо ў верасні павары дзіцячага сада змогуць гатаваць гарачыя абеды для маленькіх дзятлаўчан у абноўленым памяшканні.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Похожие публикации