На Дзятлаўшчыне пастаянна прымаюцца меры для паляпшэння ўмоваў жыцця людзей. Адным з важных мерапрыемстваў, рэалізаваных з гэтай мэтай, стала будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў вёсцы Сачыўляны.

Яно вялося ў рамках дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2021-2025 гады.
Праект будаўніцтва новай станцыі абезжалезвання быў складзены з улікам бурэння рэзервнай свідравіны. Заказчыкам выступіла Дзятлаўскае РУП ЖКГ, праекціроўшчыкам – ААТ “Слонімскі водаканал”, падрадчыкам – ДП “Гродзенская СПМК-70”. Праектна-каштарысная дакументацыя прайшла экалагічную, геалагічную, дзяржаўную будаўнічую экспертызы.

На аб’екце была прабурана свідравіна на глыбіню каля 60 метраў, праведзена яе прамыванне і хларыраванне, усталявана помпа. Пастаўку, мантаж і пусканаладку станцыі абезжалезвання ажыццявіла ТАА “Лермаркс” (г. Мінск).
На рэалізацыю праекта было затрачана 306 тысяч рублёў. Ужо напрыканцы мінулага года станцыя была запушчана, праведзены ўсе неабходныя аналізы і дзяржаўная экспертыза, якія паказалі змяненне якасці вады да лепшага: утрыманне жалеза ў ёй знізілася больш чым удвая і на цяперашні момант задавальняе ўсім патрабаванням.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga