Актыўнымі тэмпамі ідзе рамонт вуліц горада Дзятлава.

Нядаўна завяршыўся планавы рамонт чарговага ўчастка дарогі па вуліцы Леніна.

За гэты год асфальт быў пракладзены ад яе перасячэння з Чырвонаармейскай да скрыжавання з вуліцай Кабяка. Агульная даўжыня асфальтаванага ўчастка дарогі склала 970 метраў, выдаткаваная сума – больш за 300 тысяч рублёў з раённага бюджэту. Работы па падрыхтоўцы дарогі і ўкладванні асфальту на розных участках вуліцы праводзілі ДРБУ-119 (г. Дзятлава) і ДБУ-24 (г. Ліда).

Жыхары вуліцы Леніна рады і ўдзячны кіраўніцтву раёна за тое, што зрабілі для іх зручную дарогу.

Тамара Маляўка:

– Калі ўбачылі новую дарогу, мы радаваліся, як дзеці! Павыходзілі з дамоў, доўга абмяркоўвалі, вырашылі нават адсвяткаваць гэту падзею. Усе такія давольныя, вы не ўяўляеце! Колькі гадоў нас мучыла гэта праблема: заўсёды быў пясок, пыл з-пад колаў машын на вокнах, а цяпер прыгажосць. Бачыце, людзі ўжо нават хадзіць і ездзіць па тратуары не вельмі жадаюць, усім падабаецца прайсціся па новым асфальце.

Мечыслаў Скібінскі:

– Мы тут усё жыццё. 36 гадоў чакалі добрую дарогу і нарэшце дачакаліся. Цяпер зажывём з камфортам! Вельмі перашкаджаў пыл, які пастаянна лётаў у паветры і асядаў на сценах дамоў. Мы бачылі, што ўвесь горад рамантуецца, і вельмі прыемна, што нас таксама не абышлі ўвагай. Хачу ад усіх суседзяў выказаць словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна. Як вадзіцель з больш чым паўвекавым стажам, я таксама вельмі рады: скалясіў за сваё жыццё шмат дарог, а цяпер з радасцю і камфортам буду ехаць і да сябе дадому.

Ала Жэгалік:

– Усе суседзі вельмі рады. Калі паклалі асфальт, мы выйшлі на вуліцу, толькі гэту навіну і абмяркоўвалі.  Рада, што мы жывём у выдатным горадзе Дзятлаве на ўтульнай і прыгожай вуліцы.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации