Прадухіленне выбухаў катлоў

Асноўнай прычынай выбухаў бытавых катлоў, устаноўленых у прыватных домаўладаннях, з’яўляецца перавышэнне ціску цепланосьбіта ў катлах у выніку замярзання сістэмы ацяплення і спынення цыркуляцыі вады ў ацяпляльным контуры. Замярзанне сістэм ацяплення, як правіла, адбываецца ў паддашкавых памяшканнях пры не ўцепленых або недастаткова ўцепленых пашыральных баках, калі катлы эксплуатуюцца на цвёрдых відах паліва (дровы, торфабрыкет або вугаль) пры наяўнасці скразнякоў, якія ўздзейнічаюць на сістэму ацяплення.

Для прадухілення выбухаў катлоў пры іх эксплуатацыі рэкамендуецца выконваць асноўныя правілы:

пераканайцеся, што запорныя сістэмы да катла адкрыты, а таксама адкрыты ўсе запорныя прылады, устаноўленыя на сістэме ацяплення;

зліце кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубы для катлоў, якія працуюць з натуральнай цягай;

правядзіце агляд комінаў і пераканайцеся, што яны не абмерзлі і не закупораны. Пры выяўленні няспраўнасці комінаў і вентыляцыйных каналаў карыстанне гэтым абсталяваннем забараняецца;

да пачатку распальвання катла адкрыйце лінію падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака;

калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск на катле павышаецца і дасягае ціску ў водаправоднай сетцы, гэта сведчыць аб замярзанні сістэмы ацяплення. У гэтым выпадку распальваць кацёл катэгарычна забараняецца. Вызначце месца замярзання ацяпляльнай сістэмы (як правіла, гэта месца злучэння пашыральнага бака з сістэмай ацяплення), адагрэйце, і толькі потым, калі з кантрольнай лініі (пры адкрытай падсілкавальнай лініі) пацячэ вада, можна паступова распальваць кацёл. Калі ціск на катле пачынае набліжацца да максімальна дапушчальнага па пашпарце прыбора, тэрмінова спыніце паліць у катле і выдаліце з яго ўсё паліва;

пры адаграванні катлоў на паддашкавых памяшканнях не выкарыстоўвайце адкрыты агонь — гэта можа прывесці да пажару. Адаграваць можна гарачай вадой, пяском, спецыяльнымі прыборамі.

Кантроль за спраўнасцю ацяпляльнай сістэмы неабходна пастаянна ажыццяўляць увесь ацяпляльны перыяд.

Дзяржпрамнагляд рэкамендуе выконваць работы па мантажы бытавых воданагравальных катлоў і ацяпляльнай сістэмы толькі спецыялізаванай арганізацыяй. Не выкарыстоўвайце самаробныя катлы, не абсталяваныя аўтаматыкай бяспекі і кантрольна вымяральнымі прыборамі. Усе гэтыя меры дадуць магчымасць у значнай ступені паменшыць верагоднасць выбухаў катлоў, захаваць жыццё і здароўе людзей.

Міхаіл ПАЦЫНКА,
дзяржаўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

administrator

Recent Posts

О самых интересных сюжетах произведений во время Дня белорусской письменности рассказал Жук

Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…

4 часа ago

Пожар жилого дома в деревне Синевичи. Погиб человек

5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…

4 часа ago

В Гродно проходит XIII Сырный фестиваль «Сила родных традиций»

Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…

13 часов ago

Крок у свет ведаў праз бібліятэку

Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…

16 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таццяна Луня: “Столькі Бог наканаваў мне пражыць”

У лёсе гэтай пажылой жанчыны, як у люстэрку, адбіліся ўсе нягоды XX стагоддзя: Вялікая Айчынная…

16 часов ago

Ведае ўчастковы. Пры якіх умовах можна стаць дружыннікам?

Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…

18 часов ago