Надышоў час, калі на прысядзібных участках паспявае агародніна і садавіна. Многія дзятлаўчане не супраць прадаць лішкі багатага ўраджаю. За растлумачэннем, як зрабіць гэта правільна і без парушэнняў заканадаўства, звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама Вольгі Жэлезоўскай.

– Вольга Антонаўна, дзе гаспадарам прысядзібных участкаў можна гандляваць?  

– Грамадзяне маюць права гандляваць прадукцыяй, вырашчанай на сваіх участках, толькі на рынках; у месцах, устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.  Забаронена прадаваць прадукцыю на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або іншых грамадскіх месцах. За гандаль па-за дазволенымі месцамі прадугледжаны штраф у памеры да 3 базавых велічыняў (ч.6 арт. 13.11 КаАП).  

– Якія дакументы ім неабходныя?

–   Перад тым як адправіцца гандляваць, варта атрымаць даведку, якая пацвярджае, што рэалізуемая прадукцыя вырашчана (выраблена) на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яна неабходна для вызвалення ад выплаты падаткаў за продаж прадукцыі.  Пры наяўнасці даведкі прадаваць прадукцыю з зямельнага ўчастка гаспадара без выплаты падаткаў таксама могуць яго блізкія сваякі. Да іх ліку адносяцца, у прыватнасці, бацькі (усынавіцелі), дзеці, родныя браты і сёстры, дзядуля, бабуля, унукі, муж, жонка, апекуны, папячыцелі і падапечныя. Для гандлю прадукцыяй, акрамя даведкі, патрэбны вынікі флюараграфіі, якія пацвярджаюць, што чалавек здаровы. Таксама варта мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, напрыклад, пашпарт. Без іх не дадуць месца на рынку.

– З флюараграфіяй зразумела, а дзе выдаюць даведку на дазвол гандлю?

– Для атрымання даведкі трэба звярнуцца з заявай у выканкам па месцы знаходжання зямельнага ўчастка, у Дзятлаве – у службу “адно акно” райвыканкама. Разам з заявай неабходна прадаставіць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу; дакумент, які пацвярджае права на зямельны ўчастак, калі ён у вас ёсць; а для дазволу гандлю сваякам – дадаткова дакумент, які пацвердзіць сваяцтва, напрыклад, пасведчанне аб нараджэнні. Калі грамадзянін з’яўляецца членам садаводчага таварыства, заяву перад падачай трэба запэўніць у старшыні таварыства. Даведка выдаецца бясплатна на працягу 5 дзён з дня падачы заявы. Калі выканкаму спатрэбіцца запытаць звесткі ад іншых дзяржорганаў і арганізацый, тэрмін выдачы можа павялічыцца да 15 дзён.  

– Якія патрабаванні да прадукцыі?  

– Прадукцыя перад продажам павінна прайсці ветэрынарна-санітарную экспертызу. Яна праводзіцца ў лабараторыі на рынку.   Калі грамадзянін збіраецца прадаваць, напрыклад, яблыкі, бульбу, буракі, то даследаванне павінны прайсці ўсе віды прадуктаў.   Спецыялісты лабараторыі самі адбяруць неабходную для даследаванняў колькасць прадукцыі.  Яе правераць на ўтрыманне нітратаў і радыенуклідаў, наяўнасць або адсутнасць пашкоджанняў і забруджванняў. У выпадку, калі ўсе паказчыкі будуць у норме, пасля праходжання экспертызы выдадуць талон устаноўленай формы. Чалавеку застанецца заключыць з адміністрацыяй рынку дагавор аб арэндзе гандлёвага месца або аб яго прадастаўленні, аплаціць і можна прадаваць тавар.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

11 часов ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

12 часов ago

Вот и первые участники нашего конкурса “За гранью грядки”

«Перамога» напоминает про ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся…

12 часов ago

Дзе на Дзятлаўшчыне з’явіліся школьныя паліцы?

На календары жнівень, і бацькі школьнікаў усё часцей звяртаюць увагу на цэны і асартымент, плануюць…

12 часов ago

Приглашаем на праздник поселка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

14 часов ago

Безопасное лето c «Экотуристом»

Чтобы летние каникулы оставили только приятные воспоминания, воспитанников палаточного лагеря «Экотурист» Крутиловичской базовой школы посетили…

14 часов ago