Працуюць тэлефоны гарачай лініі

У Рэспубліцы Беларусь на сістэмнай аснове прымаюцца меры, накіраваныя на ўдасканаленне механізмаў работы з грамадзянамі, прадстаўнікамі юрыдычных асоб пры рэалізацыі імі сваіх правоў, абароне законных інтарэсаў. Стварэнне ўмоваў для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці грамадзян, павышэння якасці аказання паслуг насельніцтву з’яўляецца першачарговай задачай мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. У гэтым напрамку ў Гродзенскай вобласці зроблена нямала, і стан работы з насельніцтвам лічыцца адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў.

У мэтах больш дэталёвага і шырокага вывучэння дадзенага пытання ў Лідскім міжраённым Камітэце дзяржаўнага кантролю 16 студзеня з 10 да 12 гадзін будзе працаваць тэлефон гарачай лініі ў горадзе Лідзе 8-0154-64-65-03, па якім можна будзе звярнуцца з наяўнымі пытаннямі і прапановамі, у тым ліку па далейшымудасканаленні парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, а таксама праінфармаваць аб негатыўных фактах і магчымых парушэннях патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”.

У нашай краіне ў мэтах садзейнічання развіццю лесагаспадарчай галіны, эфектыўнага выкарыстання лясных рэсурсаў распрацавана і дзейнічае дзяржаўная праграма “Беларускі лес” на 2021-2025 гады.

Для ўдасканалення сістэмы ўліку лясных рэсурсаў распрацавана і ўкаранёна Адзіная дзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку драўніны і здзелак з ёй.

У мэтах паглыбленай перапрацоўкі нізкагатунковай драўніны, адходаў дрэваапрацоўкі ў вобласці на базе двух лясгасаў створана вытворчасць драўняных паліўных гранул (пелет).

За студзень-лістапад 2024 года аб’ёмы лесааднаўлення ў цэлым па вобласці склалі 3851,3 га пры плане 3225 га.

Адным з найважнейшых напрамкаў Дзяржаўнай праграмы з’яўляецца таксама ўтрыманне ляснога фонду ў належным санітарным стане.

Разам з тым, як паказалі кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, у гэтай рабоце яшчэ ёсць асобныя недахопы.У ходзе агляду тэрыторыі ляснога фонду лясгаса, дзе раней была праведзена рэкультывацыя, выяўлены бытавыя адходы. Устанаўліваліся адзінкавыя факты невыканання тэрмінаў правядзення лесааднаўлення пасля высечак, неправядзення інвентарызацыі лясных культур, кантрольных аглядаў лесасечкаў.

16 студзеня з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін у мэтах вывучэння мер па вырашэнні магчымых праблемных пытанняў прымаемых на месцах  у лясной галіне ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па тэлефонах: 8-0152-79-88-05, 79-88-06, 79-88-09 будзе праводзіцца гарачая лінія па ўказаных пытаннях, куды можна паведаміць аб вядомых фактах безгаспадарчасці ў лесе.

Таццяна СЛАБЫШ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пройдут комплексные учения

С 12 по 16 октября в Гродненской области запланировано проведение комплексного учения с органами управления…

57 минут ago

Отечественные сорта занимают более 75% посевов зерновых в стране — Минсельхозпрод

Белорусские сорта занимают более 75% посевов зерновых в стране. Об этом заявил первый заместитель министра…

4 часа ago

Прием и прямую телефонную линию проведет Андрей Жамойда

Прием и прямая телефонная линия пройдут 13 октября с 14.00 до 16.00 по адресу: г.…

6 часов ago

У медыцынскай сям’і раёна – папаўненне

Крыху больш за два месяцы таму свой працоўны шлях у розных арганізацыях і ўстановах пачалі…

7 часов ago

Руслан Крукович встретился с личным составом Дятловского районного отдела МЧС

Заместитель начальника Гродненского областного управления МЧС Руслан Крукович в рамках акции «Дойти до каждого» провел…

7 часов ago

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

1 день ago