Працуе прафсаюзная прыёмная

Прадаўжае работу грамадская прыёмная пры раённым аб’яднанні прафсаюзаў.

Сумесны прыём у ёй правялі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык.

– Грамадская прыёмная створана для таго, каб жыхары як горада, так і раёна маглі звярнуцца з пытаннямі, праблемамі і ініцыятывамі, а таксама выказаць прапановы па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў. Для зручнасці жыхароў працуе і тэлефонная лінія, на якую можна патэлефанаваць, адрасаваць свае ідэі і пытанні, – расказвае аб гэтай форме работы Валерый Макарчык.

У мінулым годзе было праведзена чатыры такія грамадскія прыёмы, сёлета было прынята рашэнне павялічыць іх колькасць. За гэты перыяд усім, хто звярнуўся, былі дадзены тлумачэнні, а іх прапановы зафіксаваныя і ўлічаны.

Новы 2021 год пачаўся з унесення шэрагу змяненняў у дзяржаўнае заканадаўства ў розных сферах жыцця грамадства. Карыстаючыся выпадкам, па заканчэнні прыёму карэспандэнтка газеты “Перамога” спытала ў Валерыя Макарчыка, якія змяненні адбыліся ў прафсаюзах.

– У першай палове студзеня 2021 года былі ўнесены змяненні ў раённае пагадненне паміж Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам, наймальнікамі Дзятлаўскага раёна і Дзятлаўскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў на 2019 – 2022 гады, якія дубліруюць абласныя пагадненні,– адзначыў кіраўнік раённай прафсаюзнай арганізацыі. – Таксама былі дапоўнены нормы па заключэнні і падаўжэнні кантрактаў, датэрміновым скасаванні кантрактаў, нормы аб аплаце прастою работнікамі з-за часовай адсутнасці работы па прычынах вытворчага або эканамічнага характару.

Цяпер пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі павінны ўнесці адпаведныя змяненні ў свае калектыўныя дагаворы на падставе ўнесеных змяненняў у наша раённае Пагадненне.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

13 часов ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

13 часов ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

14 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

14 часов ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

15 часов ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

15 часов ago