Пра што не лішне нагадаць?

У Новаяльнянскім доме культуры для мясцовага насельніцтва прайшоў сельскі сход па пытаннях прафілактыкі ў побыце з удзелам старшыняў раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, Новаяльнянскага сельвыканкама Людмілы Радзевіч, кіраўнікоў і спецыялістаў адказных службаў.

З лічбамі сумнай статыстыкі прысутных азнаёміў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык. Ён расказаў, што з пачатку года на Гродзеншчыне зарэгістравана 526 пажараў, загінуў 41 чалавек, у тым ліку 2-е непаўналетніх у Ваўкавыскім раёне і горадзе Гродне. На Дзятлаўшчыне адбыліся 22 вогненныя здарэнні, загінулі 4 жыхары. Прычына іх гібелі – неасцярожнае абыходжанне з агнём, прычым у трох выпадках – “п’яная цыгарэта”. З наступленнем халоднага перыяду абвастраецца яшчэ адна з прычын – няспраўнасць пячнога ацяплення. У сувязі з гэтым кіраўнік РАНС заклікаў прысутных, у якіх дома ці ў пажылых бацькоў ёсць печы, перад ацяпляльным сезонам пачысціць і пабяліць дымаходы, навесці парадак на паддашку, праверыць прадтопачныя лісты і не дапускаць перакалаў. Нагадаў таксама аб правілах выкарыстання электраабагравальнікаў, бяспечнага спальвання бытавога смецця на прысядзібных участках, даў парады, як не заблукаць у лесе пры зборы грыбоў і што рабіць, калі такая непрыемнасць здарылася, прарэкламаваў мабільны дадатак “МНС: дапамога побач”. Каб зрабіць паўсядзённае жыццё больш бяспечным, Сяргей Казушчык заклікаў набываць і ўстанаўліваць у жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ўжо выратавалі сотні жыццяў. Расказаў і аб апавяшчальніках з вывадам святло-гукавога сігнала на фасад (такія прыборы ўсталяваны ў дамах уразлівых катэгорый грамадзян – шматдзетных, ненадзейных сем’яў, адзінокіх пажылых грамадзян), пры іх спрацоўванні суседзям і прахожым належыць разумець, што ўнутры памяшкання адбылося задымленне, таму трэба неадкладна тэлефанаваць на нумары 101 або 112 і, пры магчымасці, аказаць дапамогу гаспадарам да прыезду пажарнай машыны. Даведацца больш аб падобных сітуацыях удзельнікам сходу дапамог тэматычны відэаролік МНС.

Пра бяспечнае выкарыстанне прыроднага газу нагадаў начальнік Дзятлаўскага ўчастка газазабеспячэння Юрый Ганчар. Спыніўся на такіх важных нюансах, як чыстка і рэгулярная праверка вентыляцыйных каналаў спецыялістамі добраахвотнага пажарнага таварыства са складаннем дзеючага акта, наяўнасць цягі для газавых катлоў і калонак, параіў пры частым патуханні гэтых прыбораў або адчуванні паху газу тэлефанаваць на нумар 104 – аварыйная брыгада працуе кругласутачна. Закрануў тэму тэрміну прыдатнасці і дыягностыкі газавага абсталявання і расказаў, што пры неабходнасці набыць новае нават з растэрміноўкай можна, звярнуўшыся ў раён газазабеспячэння. Патлумачыў, чаму насельніцтву рэкамендуецца ў памяшканнях з газавымі прыборамі ставіць датчыкі чаднага газу, а ў халоднае надвор’е сачыць за станам агалоўкаў дымаходаў.

Да пытанняў электрабяспекі звярнуўся інспектар энергагазнагляду Валянцін Касцюкевіч, падкрэсліў, што самай распаўсюджанай прычынай траўмавання і гібелі ад электратоку з’яўляецца парушэнне ізаляцыі, а таму варта сачыць за спраўнасцю праводкі, вілак і разетак, саміх электрапрыбораў, не пакідаць іх уключанымі ў сетку пасля выкарыстання, не карыстацца працуючымі ў ванных пакоях, не рамантаваць кустарным спосабам. Параіў устанаўліваць у жылых дамах і кватэрах аўтаматычнае адключэнне электрычнасці і прыстасаванні абарончага адключэння. Таксама заклікаў трымацца на бяспечнай адлегласці ад ліній высокага напружання, асабліва ў час рыбалкі.

Вынікі сельскага сходу падвёў Аляксандр Бараноўскі. Нагадаў, што ў райцэнтры і на тэрыторыі ўсіх сельскіх саветаў працуюць аглядавыя камісіі і больш чым 10-гадовая практыка іх існавання паказала эфектыўнасць такой прафілактычнай формы работы – у разы зменшылася колькасць пажараў і гібелі на іх. Закрануў і яшчэ адну надзённую праблему – актыўнасці махляроў, якія тэлефануюць “з банка” або “праваахоўных органаў”, спрабуюць завалодаць данымі карт-рахункаў або грашыма, асабліва падманваюць пажылых людзей, хаця на іх вуду трапляе і моладзь. Напрыканцы Аляксандр Станіслававіч заклікаў насельніцтва быць пільнымі і ўважлівымі, каб засцерагчы сябе, блізкіх, сяброў і суседзяў ад непрыемных сітуацый, пажадаў новаяльнянцам здароўя, міру, дабрабыту.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

22 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

22 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

22 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

23 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

24 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago