Подзвігі – шануем, традыцыі – захоўваем

На Дзятлаўшчыне ў вёсцы Данілавічы ў рамках патрыятычнай акцыі “Дрэва героя” і Года гістарычнай памяці каля помніка землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, высадзілі дваццаць саджанцаў туй.

У пасадцы памятнай алеі прымалі ўдзел старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур разам з прадстаўніком пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Аленай Зенчык, члены раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” і РА ГА “БСЖ”, работнікі мясцовага Дома культуры, а таксама педагогі і навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Сваім меркаваннем наконт акцыі падзялілася Ганна Жых:

– Яшчэ з далёкіх часоў на нашых землях існуе звычай, калі ў памяць аб загінулых воінах саджаюць дрэвы. Робіцца гэта для таго, каб жыццё кожнага абаронца Радзімы прадаўжалася ў зямным дрэве. Удзельнічаючы ў патрыятычнай акцыі, мы шануем памяць землякоў, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Наша задача – не проста пасадзіць туі, а захаваць і вырасціць дрэвы для будучых пакаленняў. Няхай яны нагадваюць кожнаму, хто будзе праходзіць побач, пра подзвіг нашых  продкаў. Мы ніколі не забудзем сваіх герояў, якія выратавалі свет ад фашызму, падарылі нам мірнае неба над галавой, спакойнае жыццё і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago