22 чэрвеня ў Дзятлаве прайшоў “Марш памяці”, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства пачалося ў гарадскім парку каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова. Тут сабраліся навучэнцы гарадскіх школ, педагогі, гараджане.

Вядучая Наталля Маліноўская звярнулася да падрастаючага пакалення з заклікам памятаць сваю гісторыю і шанаваць подзвігі дзядоў і прадзедаў. Прысутныя з заміраннем сэрца паслухалі паведамленне Юрыя Левітана, якое ўпершыню гучала 22 чэрвеня 1941 года, калі савецкім людзям паведамлялі аб пачатку вайны. Узгадалі, якой цаной дасталася Вялікая Перамога: за гады вайны толькі на Дзятлаўшчыне загінулі больш за 20 тысяч жыхароў, лёс Хатыні спасціг 6 вёсак, загінулі ў баях больш за 200 партызан і падпольшчыкаў, а таксама 282 воіны Чырвонай арміі і тры Героі Савецкага саюза. Памяць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікі марша ўшанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяла.

Шэсце прадоўжылася па вуліцах горада і спынілася каля помніка Іосіфу Філідовічу, які ў снежні 1942 года паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. Гісторыю героя-земляка ўдзельнікам марша расказала супрацоўніца Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык. Цаною свайго жыцця Іосіф Філідовіч уратаваў партызанскі шпіталь, які знаходзіўся сярод балот у Ліпічанскай пушчы.

Ад дырэктара музея Дзінары Харошка навучэнцы пачулі аб трагедыі “Беларускага Артэка”. Дзяцей, якія адпачывалі на Дзятлаўшчыне летам 1941 года, не паспелі эвакуіраваць. Яны адчулі ўсе нягоды і жахі вайны. На могілках у Дзятлаве пахаваны 76 дзяцей і іх настаўніца. Тыя, хто выжыў, сустракаліся ў верасні 1988 года на Дзятлаўшчыне. Тады ў райцэнтры і быў адкрыты мемарыяльны знак на месцы былога дзіцячага прытулка, які таксама наведалі ўдзельнікі марша.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

Ці застануцца ў Наваельні сосны?
Представители СМИ Гродненщины посетили Ошмянский район
Захаваем прыроду і бяспечнасць. Адзіны дзень інфармавання прайшоў у раёне
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Задачы сур’ёзныя, але рэзервы ёсць
Навагодні настрой. ААТ “Граніт-Агра” (фотафакт)
Дом, дзе пануе каханне

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации