3 ліпеня 2019 года споўніцца 75 гадоў як была вызвалена сталіца Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэты знамянальны дзень у гісторыі нашай краіны штогод натхняе нас на арганізацыю і правядзенне эстафеты патрыятычных спраў, акцый “Ад помніка да помніка”, “Абеліск”, рэйдаў “Клопат”, “Падзяліся цяплом душы сваёй”, урокаў Мужнасці, вахтаў Памяці. Традыцыйнымі сталі турысцка-краязнаўчыя экскурсіі ў музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкую крэпасць, гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”. Незабыўныя ўражанні пакідае ў нас Курган Славы, мемарыяльны комплекс “Хатынь”, памятныя гістарычныя месцы і музеі ў гарадах Беларусі. Мы ганарымся тым, што ў кожным кутку нашай краіны ўвекавечана памяць аб вялікім подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нашы экспедыцыйныя атрады ў ходзе пошукава-даследчай дзейнасці стварылі ў музейным пакоі новыя экспазіцыі “Славім подзвіг салдата” і “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. Мы аформілі шмат краязнаўчых альбомаў і даведнікаў да 75-годдзя вызвалення Беларусі, знайшлі новыя экспанаты для экспазіцыі “Рэчы і дакументы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны”.

У музейным пакоі арганізаваны экскурсіі для навучэнцаў устаноў адукацыі Дзятлаўскага раёна. Нас радуюць дыпломы за актыўны ўдзел у творчых конкурсах да знамянальнай даты. А практычная рэалізацыя праекта “Гэтых дзён не змоўкне слава” з’яднала вучнёўскі і педагагічны калектывы для арганізацыі дастойнай сустрэчы юбілейнай даты.

М. НЕЧАЙ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации