У сферу культуры людзі трапляюць рознымі шляхамі: адны ледзь не нараджаюцца з мікрафонам, пачынаюць таленавіта спяваць з ранняга дзяцінства, другія ўсведамляюць выбар будучай творчай прафесіі пасля школы, а ёсць тыя, хто прыходзіць у гэту справу нечакана, ад гэтага не менш цэніць хлеб работніка культуры.
Тут пачынаецца гісторыя цудоўнай пары – Людмілы і Аляксандра Баклушыных, у якіх адны на дваіх песня, каханне і лёс. Сёлета іх сям’і спаўняецца 30 гадоў.
Думаю, многія дзятлаўчане ведаюць і любяць іх творчасць, але не ўсе знаёмы з двума цікавымі фактамі іх біяграфіі. Напрыклад, такім, што Людміла і Аляксандр – не адзіны дуэт Баклушыных на Дзятлаўшчыне: пачынальнікамі песеннай традыцыі ў іх сям’і былі бацькі Аляксандра – Клаўдзія Аляксееўна і Аляксандр Сямёнавіч, ад якіх дзеці з удзячнасцю перанялі добрыя традыцыі і песні. У падарунак ад матулі яны атрымалі цэлы сшытак аўтэнтычных песень, якія і цяпер часта выконваюцца на сямейных сустрэчах.
А яшчэ Людміла Баклушына па адукацыі – медыцынскі работнік, яна прыехала з Баранавічаў па размеркаванні ў Дварэцкую амбулаторыю, тут сустрэла суджанага і знайшла сябе. На пытанне, што было найперш, сям’я ці песня, Людміла Іванаўна ўпэўнена адказвае:
– Вядома, сям’я! На Дзятлаўшчыне я 8 гадоў працавала па медыцынскай спецыяльнасці і нават не ўяўляла, што некалі буду спяваць на сцэне. У вольны час хадзіла на мясцовую дыскатэку, пазнаёмілася з будучым мужам, які мяне “ўцягнуў” у свет музыкі.
Сам Аляксандр Баклушын усё жыццё працуе ў сферы культуры, з якой некалі пазнаёміў і маладую жонку: разам хадзілі на рэпетыцыі, яна дапамагала яму ладзіць мерапрыемствы, спрабавала спяваць пакрысе ў мастацкай самадзейнасці, пакуль аднойчы муж не прапанаваў выступіць дуэтам.
– Як цяпер помню, упершыню выконвалі песню “Стары знаёмы” Ірыны Алегравай на раённым аглядзе-конкурсе сямейнай творчасці, з ёй занялі першае месца і паехалі прадстаўляць Дзятлаўшчыну ў Масты, – успамінае жанчына. – З таго дня спяваем заўжды разам.
Людміла Баклушына прызнаецца, што яна дагэтуль баіцца выходзіць на сцэну без падтрымкі мужа, таму амаль ніколі не выступае сольна, толькі ў дуэце або калектыве “Мара”, які ў 2020 годзе быў створаны з лёгкай рукі таленавітага спевака і культарганізатара, іх калегі Андрэя Добыша. Андрэй Андрэевіч навучыў калектыў спяваць чатырохгалоссем, выконваць не толькі эстрадныя песні, але і народныя. Цяпер “Мара” – візітная картка турызму на Дзятлаўшчыне, пастаянны ўдзельнік раённых мерапрыемстваў, абласных і рэспубліканскіх фестываляў.
У 2000 годзе Людміла Баклушына афіцыйна далучылася да дружнага калектыву работнікаў культуры, за 23 гады толькі ўмацавалася ў сваім выбары. За гэты час атрымала спецыяльнасць работніка культуры ў Мінскім інстытуце перападрыхтоўкі кадраў, узначаліла філіял “Дварэцкі дом культуры”, які стаў для жанчыны не проста месцам работы, а вялікай дружнай творчай сям’ёй.
– Шчыра люблю сваю справу – святочную, яркую, калі ты заўжды з песняй, заўжды ў цэнтры падзей і ўвагі, – дзеліцца Людміла Іванаўна. – Гэта асаблівая прафесія, не кожны зможа вытрымаць такі графік, калі працуеш усе святы і выхадныя. Але як закахаешся ў яе аднойчы, ужо ніколі не пакінеш.
Наталля АВЯРЧУК
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…