Песні пад Каляднай зоркай (+відэа)

Свята Божага Нараджэння ў Беларусі – заўжды выхадны дзень, а значыць, добрая нагода завітаць на калядны канцэрт, які ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці для дзятлаўчан і гасцей горада падрыхтавалі артысты і калектывы раёна.

Сёлета ён адкрыўся тэматычнай прэм’ерай ад вакальнай групы ў саставе Алы Чарняўскай, Івана Кашко, Таццяны Шостка і Сяргея Малышчыка разам з маленькімі зорачкамі – танцавальным ансамблем “Сунічкі” пад кіраўніцтвам Людмілы Хрысценка.

Настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павіншаваў дзятлаўчан са святам Нараджэння Хрыстова. Ён пажадаў усім адкрыць свае сэрцы Богу, шчыра любіць яго і сваіх блізкіх, а таксама агучыў словы святочнага адраса біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча:

– Няхай сёлетнія святы Божага Нараджэння перажываюцца ў міры і згодзе, узаемнай павазе і братэрскай любові. Няхай сёлетні дэвіз Бэтлеемскага агню міру “Будзем чыніць мір” стане праграмай нашага жыцця на кожны дзень новага 2024 года.

Вядучыя канцэртнай праграмы ўзгадалі самыя вядомыя калядныя традыцыі, абрады і прыкметы, сярод якіх – начныя святочныя богаслужэнні, упрыгожванне ёлкі і абавязкова – песні.

– Нараджэнне Божае – найвялікшае свята для вернікаў усяго свету, якое збірае людзей у сямейным коле, гэта свята прымірэння, дабрыні, праслаўлення міралюбства, любові да Хрыста, – расказалі яны.

На працягу канцэрта гучала шмат добрых песень, гледачоў радавалі нечаканыя дуэты ды іншыя сюрпрызы. Добры настрой гледачам дарылі артысты Таццяна Дудкіна, Аксана Кашляк, Ганна Калмыкова, Ганна Харлінская, Алена Касцюк, Жанна Варган і гурт “Натхненне”, у які ўвайшлі ўдзельніцы хору “Ветэраны ў страі”.

Госці канцэрта атрымалі асалоду ад музычнай праграмы, а самыя дасціпныя – салодкую ўзнагароду за веданне калядных традыцый. Былі і шчасліўчыкі, якія выйгралі суперпрыз каляднай латарэі, яго на раённай сцэне ўручыў галоўны чараўнік надыходзячых навагодніх святаў – Дзед Мароз разам з унучкай Снягурачкай.

Наталля АВЯРЧУК
Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Откажись от насилия!

https://www.youtube.com/embed/FYMdbfP8Ufw Ежемесячно в результате убийств и тяжких телесных повреждений гибнет до 40 граждан нашей страны,…

4 часа ago

10 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з гэтым важным дзяржаўным святам! Гэта свята з’яўляецца сімвалам…

6 часов ago

Дзятлаўчане праспявалі разам «Дзень Перамогі»

Святочныя мерапрыемствы 9 Мая завяршыліся акцыяй “Праспяваем "Дзень Перамогі" разам” і феерверкам. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь…

13 часов ago

Футбол (4-й тур чемпионата Гродненской области)

9 мая в Дятлово состоялся 4-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (республиканский региональный этап).…

16 часов ago

У Дзень Перамогі, песня, гучы!

Праграму ўрачыстасцяў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжылі канцэрты, якія падрыхтавалі артысты раёна і госці.…

16 часов ago

Нібы сышлі з экрана: у Дзятлаве 9 Мая паказалі “жывое” кіно

Да Дня Перамогі ў Дзятлаве, у гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі з…

18 часов ago