На Дзень адчыненых дзвярэй, які праходзіў у рамках абласной сацыяльнай акцыі пад дэвізам “Запішыся ў спартыўную школу”, юных спартсменаў і іх бацькоў запрасіла Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
У гэты дзень для навучэнцаў агульнаадукацыйных установаў былі арганізаваны азнаямленчыя экскурсіі па спартыўнай школе і секцыях па цяжкай і лёгкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе, футболе.
Трэнеры-выкладчыкі разам з лепшымі навучэнцамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы правялі тэматычныя гульнявыя мерапрыемствы, паказальныя выступленні.
Следам юных гасцей спартыўнага мерапрыемства запрасілі паспрабаваць свае здольнасці ў спартыўных баталіях і вызначыцца з выбарам дысцыпліны.
Напрыканцы сустрэчы госці спартыўнай школы пазнаёміліся з трэнерамі-выкладчыкамі, задалі пытанні кіраўніцтву і трэнерскаму саставу, пазнаёміліся з вучэбнай інфармацыяй, жадаючыя запоўнілі заявы аб прыёме ў спартыўную школу.
Нагадаем, што акцыя “Запішыся ў спартыўную школу” стартавала
1 верасня і будзе доўжыцца да 1 кастрычніка.
З пытаннямі па афармленні заяў можна звяртацца па адрасе:
г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18/1.
Даведкі па тэл. 8-01563-2-71-48.
Адрас сайта: dyshdyatlovo.schools.by.
Адрас электроннай пошты: dtdush@mail.grodno.by.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С 1 октября 2026 года в мобильном приложении M‑Belarusbank вступают в силу обновления, затрагивающие предоставление…
View Comments
Успехов подрастающему поколению.