У Лідзе стартавалі абласныя спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” ў дывізіёне “Б” у малодшай узроставай групе сярод хлопцаў 2008-2010 гадоў нараджэння.

Яны працягнуцца да 16 лютага ўключна.

Юным дзятлаўчанам з каманды “Алмаз” першы гульнявы дзень прынёс перамогу з вялікай перавагай: яны проста “закідалі” шайбамі хакеістаў з Ваўкавыскага раёна – 15 : 2. Так трымаць! Прадаўжайце ў тым жа духу!

Заўтра, 15 лютага, у “лядовых” баталіях нашы хакеісты сустрэнуцца з камандамі Карэліцкага і Шчучынскага раёнаў. Шайбу! Шайбу!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации