Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка паўдзельнічала ў V рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” і ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” заняла першае месца сярод сельскіх і гарпасялковых бібліятэк.
Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк рэспублікі, садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню працы бібліятэк па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці сярод дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Заснавальнік конкурсу – Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхату. У якасці суарганізатараў выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
У апошнія гады Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка шмат супрацоўнічае са святаром царквы Успення Прасвятой Багародзіцы протаіерэем Георгіем Ярмолічам. Зацікавілася бібліятэка гісторыяй сваёй царквы. Гэта і паспрыяла стварэнню летапісу, у якім была прадстаўлена не толькі гісторыя храма, але і біяграфіі яго свяшчэннаслужыцеляў, успаміны і фота з асабістых архіваў.
Марына БОРТКА,
метадыст Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…