З надыходам халадоў асабліва востра паўстае тэма бяспекі пажылых грамадзян, многія з якіх жывуць адзінока ў сельскай мясцовасці.
У межах работы аглядавых камісій супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС разам з прадстаўнікамі сельскіх выканкамаў і работнікамі сацыяльнай службы рэгулярна наведваюць іх домаўладанні, каб праверыць умовы ацяплення, побыту і проста пацікавіцца здароўем.
Чарговы рэйд разам з рэдакцыяй газеты “Перамога” адбыўся на тэрыторыі Войневіцкага сельсавета. Жыхароў аграгарадка Войневічы, вёсак Малыя Шастакі, Пруд, Маркавічы наведалі старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС Яўгеній Ясюкайць, старшыня Войневіцкага сельвыканкама Вольга Мазоль і загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей ЦСАН Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк.
Удзельнікі камісіі праверылі работу ацяпляльнага і электрычнага абсталявання, пераканаліся ў спраўнасці пажарных апавяшчальнікаў, якія з’яўляюцца найпершымі ратаўнікамі чалавечых жыццяў у выпадку пажару.
– У межах работы аглядавай камісіі мы абследуем домаўладанні ўразлівых катэгорый грамадзян – адзінокіх, тых, якія жывуць адзінока, інвалідаў з мэтай праверкі спраўнасці газабалоннага абсталявання, электраправодкі і пажарных апавяшчальнікаў. Найперш наведваем тых, хто карыстаецца пячным ацяпленнем. Паразмаўлялі з гаспадарамі аб тым, як яны паляць у печы, ці не дапускаюць перакальвання, якое можа прывесці да пажару. Абследуем дамы грамадзян згодна з графікам, аднак у выпадку неабходнасці наведваем вяскоўцаў паўторна, – расказаў Яўгеній Ясюкайць.
Ён адзначыў, што, на жаль, статыстыка пажараў у раёне і вобласці прадаўжае расці, аднак найбольш частай прычынай узгаранняў становіцца непатушаная цыгарэта.
Самая папулярная крыніца ацяплення ў пераважнай большасці вясковых дамоў – гэта печ. У сельскай мясцовасці з вялікай павагай і акуратнасцю ставяцца да яе, падтрымліваюць у парадку, строга прытрымліваюцца нормаў пажарнай бяспекі. З аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі таксама пытанняў не ўзнікла: у кожнай сям’і ёсць адзін-два, абавязкова ў спраўным стане.
– Пажылыя людзі вельмі адказна выконваюць рэкамендацыі ратаўнікоў і нашы парады, – расказала Вольга Мазоль. – Калі нешта не могуць зрабіць самі, звяртаюцца да сваіх дзяцей або ў сельвыканкам, мы дапамагаем.
Клопат пра пажылых грамадзян, якія жывуць адзінока, застаецца прыярытэтам на ўвесь ацяпляльны сезон і пасля яго заканчэння. Каб вяскоўцы маглі перазімаваць у цяпле і бяспецы, рэйды МНС прадоўжацца.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…