Кожны дзень на перапісны участак, які размешчаны ў будынку райвыканкама, прыходзяць дзятлаўчане, каб прайсці перапіс.
У рабочы час звяртаюцца пераважна пенсіянеры. А вось каб зручней было тым, хто працуе, перапісчыкі бываюць у працоўных калектывах. Так, наведалі перапісчыкі сыраробны завод, дзятлаўскія школы, гімназію, лясгас, пошту, дзіцячыя садкі, Будкомплекс. Былі і ў рэдакцыі газеты.
Для зручнасці людзей перапісны ўчастак працуе і без выхадных, і без перапынку на абед. Кожны дзень яго дзверы адчынены з 9 гадзін раніцы да 8 гадзін вечара.
Нагадаем, што да 18 кастрычніка можна прайсці перапіс і праз інтэрнэт. А ўжо з 21 па 30 кастрыніка перапісчыкі прыйдуць да вас дадому.
Ірына Скрундзь