Сёлета моладзь Дзятлаўшчыны вызначылася ў раённых спаборніцтвах на жніве і ўнесла важкі ўклад у хлебны каравай. Па выніках работы сярод удзельнікаў вызначаны раённыя лідары, якія прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе спаборніцтваў. Cярод кандыдатаў у пераможцы абласных спаборніцтваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у раёне ў 2015 годзе, прадстаўлены моладзевыя камбайнавыя экіпажы: Паўла і Таццяны Богданаў з СВК “Граніт-Агра”, якія на камбайне “КЗС-1218” намалацілі 1752 тоны зерня; Дзмітрыя Сухецкага і Максіма Лішыка з СВК “Войневічы”, якія на камбайне той жа маркі намалацілі 1616 тон зерня; Дзмітрыя і Сяргя Жыхоў, якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 1543 тоны зерня.

Маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў, якія здзяйснялі перавозілі зерне ад камбайнаў: Віталь Болтач з СВК “Граніт-Агра” на “МАЗ-4570” перавёз 1492 тоны зерня; Дзмітрый Калнацкі з СВК “Слава працы” на “МАЗ-555” перавёз 2054 тоны зерня; Дзяніс Сёмуха з СВК “Граніт-Агра” на “ГАЗ-3307” перавёз 812 тон зерня.
Маладыя аграномы: Аляксандр Кугейка з СВК “Жукоўшчына”, дзе валавы збор зерня склаў 4704 тоны, ураджайнасць — 54,6 ц/га; Антон Тарасевіч з СВК “Граніт-Агра”, дзе валавы збор зерня склаў 18121 тону, ураджайнасць — 54,2 ц/га.

Маладыя інжынеры, якія на 100% падрыхтавалі тэхніку да жніва: Андрэй Падліпскі з СВК “Граніт-Агра”, дзе працавалі 13 камбайнаў, якія намалацілі 18121 тону зерня; Дзмітрый Лазоўскі з СВК “Войневічы”, дзе на жніве працавалі 7 камбайнаў, якія намалацілі 8648 тон зерня; Юрый Маслоўскі з СВК “Хвінявічы”, дзе на жніве працавалі 9 камбайнаў, якія намалацілі 4745 тон зерня.
Абласная камісія падрахункуе дасягненні моладзі і назаве лідараў Гродзенскай вобласці на жніве-2015.
Віншую маладых работнікаў з перамогай у раённым этапе спаборніцтваў, жадаю ім удачы на абласным этапе!

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации