Пераможца конкурсу — Крысціна Юркевіч (+відэа)

Чытаць кнігі карысна і пазнаваўча, а павышаць матывацыю да чытання шляхам стварэння рэкламных ролікаў-буктрэйлераў яшчэ і займальна.

Буктрэйлер «Трагедыя беларускага «Артэка» вучаніцы 7 класа Крысціны Юркевіч Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы заняў І месца ў Міжнародным конкурсе медыяпраектаў «Страна Читалия 2020» у намінацыі «Да 75-годдзя Вялікай Перамогі!». Кіраўнік праекта – настаўніца інфарматыкі, кіраўнік музейнага пакоя “Памяць” Кацярына Латушка.

Галоўнымі з 16 арганізатараў конкурса выступілі выдавецтва “Русское слово”, Дзіцячы цэнтр Музея Перамогі і Расійская дзяржаўная дзіцячая бібліятэка.

У 2020 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 1843 чалавекі, якія прадставілі больш за 860 медыяпраектаў. Карта конкурсу уключала больш за 30 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і 14 замежных дзяржаў, у тым ліку Венгрыя, Аўстрыя, Францыя, Грэцыя. Узрост удзельнікаў ад 4 да 85 гадоў.

А 9 мая па запрашэнні дзіцячага цэнтра Музея Перамогі ў асобе метадыста па музейна-адукацыйнай дзейнасці Р.А. Баева Крысціна прыняла ўдзел у анлайн-пасяджэнні дзіцячага грамадскага савета і дзіцячага экспертнага савета пры ўпаўнаважаным па правах дзіцяці ў горадзе Маскве.

У час пасяджэння ўдзельнікі павіншавалі адзін аднаго з Днём Вялікай Перамогі, а ў канцы прагаласавалі за рэалізацыю праекта «#ДетиЗаМир75».

Кацярына ЛАТУШКА,
настаўніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

50 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago